ЗША абскардзілі ў СГА расейскія мыты на амерыканскія тавары
4- 29.08.2018, 18:29
- 13,155
У Расеі ёсць 60 дзён, каб уладзіць спрэчку.
ЗША паскардзіліся ў Сусветную гандлёвую арганізацыю на «спецыяльныя ахоўныя захады» Расеі, уведзеныя ў адказ на амерыканскія мыты на сталь і алюміній.
Пра гэта паведамляе New York Times.
Прэтэнзіі Вашынгтона датычацца мытаў, якія Масква ўвяла на імпарт шэрагу амерыканскіх тавараў.
ЗША заяўляюць, што Расея парушыла правілы СГА, бо яе дадатковыя мыты прымяняюцца толькі ў дачыненні да амерыканскага імпарту, а не тавараў іншых краін.
Акрамя таго, заяўляе Вашынгтон, стаўкі мыт вышэй максімальна дазволеных СГА.
Пакуль ЗША зрабілі запыт на кансультацыі ў СГА. Цяпер у Расеі ёсць 60 дзён, каб уладзіць спрэчку, пасля гэтага Вашынгтон можа папрасіць СГА аб скліканні панэлі.
Нагадаем, у сакавіку ЗША ўвялі імпартныя мыты на сталь і алюміній сумаю 25% і 10% адпаведна, абгрунтаваўшы свае крокі меркаваннямі нацыянальнай бяспекі.