8 траўня 2024, Серада, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple назвала дату прэзентацыі новага iPhone

3
Apple назвала дату прэзентацыі новага iPhone
ФОТА: REUTERS

Apple прэзентуе тры новыя мадэлі смартфонаў.

Новая мадэль iPhone будзе прэзентаваная Apple 12 верасня гаворыцца ў анонсе на сайце кампаніі, паведамляе РБК.

У канцы жніўня Bloomberg паведаміў, што ў верасні Apple прэзентуе тры новыя мадэлі iPhone. Са слоў крыніц выдання, іх дызайн будзе нагадваць пра леташнія флагманы кампаніі - iPhone X. Новыя мадэлі набудуць новыя функцыі і будуць адрознівацца памерамі і коштамі.

Між іншым, адна з новых прылад будзе мець самы вялікі сярод усіх смартфонаў Apple памер экрана: яго дыяганаль з арганічных святлодыёдаў (OLED) складзе 6,5 цалі. У другога экран будзе меншы - 5,8 цалі. Дзякуючы павялічаным экранам на прыладах будзе магчымым праглядаць кантэнт з розных дадаткаў адначасова. Трэці смартфон атрымае больш танны 6,1-цалевы ВК-экран.

Канчаткова перайсці на OLED-дысплеі Apple мае намер у 2019 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках