11 жнiўня 2026, aўторак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнагорыя, Албанія, Нарвегія і Украіна падтрымалі санкцыі ЕЗ супраць РФ

1
Чарнагорыя, Албанія, Нарвегія і Украіна падтрымалі санкцыі ЕЗ супраць РФ

Еўразвяз прымае да ведама пастанову гэтых чатырох краін і вітае яе.

Чарнагорыя, Албанія, Нарвегія і Украіна падтрымалі падаўжэнне Еўразвязам санкцый супраць Расеі да 31 студзеня 2019 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыкі Магерыні, размешчанай на сайце Рады ЕЗ у пятніцу, 31 жніўня, паведамляе DW.

«Краіны-кандыдаты Чарнагорыя і Албанія, член Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю Нарвегія, а таксама Украіна далучыліся да заявы. Яны паклапоцяцца пра тое, каб іх нацыянальная палітыка адпавядала пастанове ЕЗ», - гаворыцца ў паведамленні. У дакуменце адзначаецца, што Еўразвяз прымае да ведама пастанову гэтых чатырох краін і вітае яе.

Рада Еўразвязу 5 ліпеня падоўжыла сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 студзеня 2019 года. Абмежаванні распаўсюджваюцца на фінансавы і энэргетычны сектары расейскай эканомікі, абаронную прамысловасць і вытворчасць тавараў падвойнага прызначэння. Санкцыі абмяжоўваюць магчымасці шэрагу расейскіх кампаній, якія працуюць у гэтых галінах, размяшчаць на фінансавых рынках ЕЗ свае аблігацыі і атрымліваць крэдыты ад еўрапейскіх банкаў, а таксама абмяжоўваюць доступ гэтых кампаній да еўрапейскіх тэхналогій.

Сектаральныя санкцыі супраць Расеі былі прынятыя ў 2014 годзе ў адказ на анэксію Крыма і канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны. Еўразвяз таксама ўвёў санкцыі супраць асобных кампаній і расейскіх грамадзян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках