26 красавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Жара сыдзе, але ненадоўга

2
Сіноптыкі: Жара сыдзе, але ненадоўга

Стала вядома, якім будзе надвор'е на тыдні.

Лета прадаўжаецца, і ў другой палове тыдня ў Беларусь зноў вернецца спякота. Але пачатак тыдня будзе камфортным праз паветраныя масы з Балтыкі. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

7 жніўня, у аўторак, уначы варункі надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, так што будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай вобласці магчымы невялікі дождж. Удзень малаактыўны франтальны раздзел прынясе ў асобныя раёны Беларусі кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Мінімальная тэмпература паветра ўначы ў краіне - +11...16°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе 21...27°С.

У сераду, 8 жніўня, пад уплывам франтальнага раздзелу ў асобных раёнах, пераважна ў паўночна-ўсходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - +11...16°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +23°С на паўночным усходзе да +31°С на паўднёвым захадзе.

9 жніўня, у чацвер, варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца гарачае, пераважна без ападкаў, надвор'е. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - +11...17°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +25°С на ўсходзе да +33°С на захадзе Беларусі.

У пятніцу, 10 жніўня, у вобласці павышанага ціску будзе ў асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -14...20° С, максімальная тэмпература ўдзень па рэспубліцы складзе +27...33°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках