26 красавiка 2024, Пятніца, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат грузінскага парламента: Збліжэнне Грузіі з NATO раздражняе РФ

3
Дэпутат грузінскага парламента: Збліжэнне Грузіі з NATO раздражняе РФ

Курс на еўрапейскую і еўраатлантычную інтэграцыю з'яўляецца выбарам грузінскага народа.

Расею раздражняе, што Грузія дасягнула вялікага прагрэсу ў збліжэнні з NATO. Пра гэта заявіла дэпутат грузінскага парламента, старшыня камітэта інтэграцыі з Еўропай Тамар Хулордава, паведамляе gordonua.com.

«У заяве прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева няма нічога новага, і на жаль, нічога адрознага, мы чулі шмат такіх заяў», - адзначыла яна.

Са слоў Хулордавай, курс на еўрапейскую і еўраатлантычную інтэграцыю - выбар грузінскага народа.

«Гэта збліжэнне раздражняе нашага паўночнага суседа, і менавіта на гэта мы павінны спісаць вострыя заявы з боку расейскіх уладаў. Мы зрабілі выбар, гэта - суверэнны выбар грузінскага народа. Наш выбар - дэмакратыя, стабільнасць, мір, моцныя інстытуты і дасягнуць гэтага можна менавіта еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыяй», - дадала дэпутат.

«Уступленне Грузіі ў NATO можа справакаваць страшны канфлікт. Незразумела, навошта гэта патрэбна», - заявіў Мядзведзеў сёння.

Грузія доўгія гады спрабуе ўступіць у NATO. У верасні 2014 года прэзідэнт Гіоргій Маргвелашвілі пацвердзіў намер звярнуцца да Альянсу з прашэннем аб сяброўстве.

У адказ у Расеі заявілі, што Масква гатовая ўжыць захады ў адказ у выпадку прадаўжэння інтэграцыі Грузіі ў NATO. 12 ліпеня 2018 года генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Грузія абавязкова стане сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу, бо рэалізавала неабходныя рэформы, а Украіне яшчэ трэба будзе гэта зрабіць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках