19 красавiка 2024, Пятніца, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майк Пампэа: Іран павінен паводзіць сябе як нармальная краіна

Майк Пампэа: Іран павінен паводзіць сябе як нармальная краіна
МАЙК ПАМПЭА

Адноўленыя санкцыі ЗША супраць Ірана пачнуць дзейнічаць з аўторка.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заявіў, што Іран павінен пачаць паводзіць сябе, як «нармальная краіна». Гэта заява прагучала на фоне падрыхтоўкі ЗША да аднаўлення санкцый супраць Тэгерана, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Справа ў нездаволенасці іранцаў сваім урадам, і прэзідэнт [Дональд Трамп] выразна заяўляў пра гэта. Мы хочам, каб у іранскага народа было больш магчымасцяў вызначаць, хто будзе складаць іх кіраўніцтва», - заявіў Пампэа журналістам.

Ён сказаў, што Белы дом у панядзелак паведаміць падрабязнасці санкцый, якія ўвойдуць у дзеянне ў аўторак. Яны закрануць шырокі спектр галін іранскай прамысловасці, уключна з аўтапрамам, гандлем золатам, здабычай вугалю і вытворчасцю сталі. Акрамя таго, іранскаму ўраду больш не дазволяць закупляць амерыканскія і еўрапейскія самалёты, а таксама амерыканскія банкноты.

Фізічным асобам і кампаніям, якія працуюць у гэтых галінах, было дадзена 90 дзён на тое, каб згарнуць сваю дзейнасць. Гэты перыяд заканчваецца ў панядзелак.

Санкцыі супраць экспарту іранскіх энэрганосьбітаў будуць адноўленыя ў лістападзе.

Скасаваныя раней санкцыі аднаўляюцца пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў аб выхадзе ЗША з пагаднення ў ядзернай праграме, укладзенага з Іранам і пяццю іншымі краінамі ў 2015 годзе.

Пагадненне прадугледжвала значнае скарачэнне іранскай праграмы ўзбагачэння ўрану ў абмен на скасаванне большасці санкцыяў. Трамп назваў дамову жудаснай угодай, бо яна, з ягоных слоў, дазваляе Ірану аднавіць сваю ядзерную праграму.

Іран неаднаразова заяўляў, што яго ядзерная праграма не накіраваная на распрацоўку ядзернай зброі.

Іран і іншыя ўдзельнікі пагаднення працягваюць прытрымлівацца яго раздзелаў. Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі (МАГАТЭ), якое адсочвае выкананне пагаднення, заяўляе, што Іран выконвае яго, і што яно дазваляе больш эфектыўна верыфікаваць дзейнасць Ірана ў ядзернай сферы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках