29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як маці-328 судзілася з адвакаткай свайго сына

47
Як маці-328 судзілася з адвакаткай свайго сына

У канцы ліпеня ў судзе Савецкага раёна адбыўся незвычайны працэс.

Марына Мацулевіч, маці хлопца, асуджанага за наркотыкі, падала ў суд на адвакатку Лілію Каленікаву, якая прадстаўляла інтарэсы яе сына.

Марына ўспамінае, як азнаёміўшыся з матэрыяламі справы праз чатыры дні пасля затрымання Рамана, усклікнула: «Вы зусiм не абараняеце майго сына!».

Марына Мацулевіч

«Яна бачыла, як парушаецца заканадаўства, і нічога не рабіла. Рамана дапытвалі ў маленькім дзяжурным пакоі. Праз шкло я бачыла, як па пакоі пастаянна хадзілі людзі, таксама сядзеў дзяжурны. Гэтага быць не павінна, - скардзіцца «Еўрарадыё» Марына. - Перапынак паміж допытам і вочнай стаўкай доўжыўся блізу дзевяці хвілін, хоць паводле закона павінны даваць гадзіну часу. За гэты час хлопец не змог азнаёміцца з дакументамі, праверыць, ці ўсё дакладна запісалі з яго слоў.

У дадатак, адвакат яго прыспешвала, казала: «Падпісвай!» - не дала прачытаць пратакол. У выніку сын сябе агаварыў. Я ведаю, што яму задавалі навадныя пытанні. Напрыклад, мой сын не ведаў, якое яму рэчыва прапанавалі паспрабаваць. А ў матэрыялах справы яно ўказанае. Яго ведаў следчы - напярэдадні ён атрымаў вынікі экспертызы».

МАРЫНА МАЦУЛЕВІЧ ВЫСТУПАЕ Ў СУДЗЕ АДНА СУПРАЦЬ ДВУХ АДВАКАТАЎ

І яшчэ адна прэтэнзія: ведаючы пра цяжкае матэрыяльнае становішча маці, адвакатка падпісала з ёй дамову і ўзяла з яе 460 рублёў ганарару, не папярэдзіўшы, што першыя дні можа працаваць за кошт мясцовага бюджэту.

Праз дзесяць месяцаў Рамана асудзілі паводле 4 часткі артыкула 328 на 14 гадоў. Марына перакананая: частка віны за тое, што яе сын атрымаў велізарны тэрмін, ляжыць на дзяжурным адвакаце.

Замест аднаго адваката ў суд прыйшлі два

Адказчыца Лілія Каленікава ў суд не прыйшла. Яе інтарэсы прадстаўлялі двое іншых адвакатаў. Марыя Агеева прыйшла ў якасці прадстаўніка адказчыцы, Вера Арэшка - у ролі абароны. Падтрымаць Марыну прыйшлі сябры і іншыя маці-328. Адваката ў яе не было, і, са слоў Марыны, справа тут не толькі ў грошах, але і ў адвакацкай салідарнасці: ну хто адважыцца ісці супраць калег?

ПЫТАННІ, ЯКІЯ МАРЫНА МАЦУЛЕВІЧ ЖАДАЛІ ЗАДАЦЬ АДВАКАТЦЫ СВАЙГО СЫНА

Высвятленне адносін у судзе выглядала даволі дзіўна. Марына хацела задаць пытанні непасрэдна адвакатцы сына. Але юрысты, якія прадстаўлялі яе часта спасылаліся на тое, што не ў курсе абставін. Нас, маўляў, там не было...

МАРЫЯ АГЕЕВА ПРЫЙШЛА Ў ЯКАСЦІ ПРАДСТАЎНІЦЫ АДКАЗНІЦЫ, ВЕРА АРЭШКА - У РОЛІ АБАРОНЫ

На пытанне, чаму Каленікава не цікавілася здароўем Рамана пасля двух дзён, праведзеных у РАУС, прадстаўніца адказчыцы сказала:

- Хлопец выглядаў здаровым і сам ні на што не паскардзіўся.

Адказы на іншыя прэтэнзіі былі падобныя:

- Каленікава не была абавязаная.

- Каленікава - паважаны і пісьменны спецыяліст.

Тады Марына пытаецца, чаму адвакатка не накіравала ў экспертызу пытанні аб псіхічным здароўе сына: ці знаходзіўся Раман у дэпрэсіі, ці было ў яго біпалярнае засмучэнне? Маці Марыны Мацулевіч хварэла на псіхічнае захворванне, якое перадаецца генетычна, і скончыла жыццё самагубствам - вось чаму гэта было важна.

Прадстаўніца Каленікавай адказвае, што яна проста не паспела гэтага зрабіць. Маўляў, вы самі адмовіліся ад далейшай дапамогі дзяжурнага адваката і нанялі сыну новага абаронцу. Хоць Марына ўпэўнена: пытанні ў экспертызу павінны былі быць накіраваныя адразу, гэта значыць яшчэ тады, калі дзяжурны адвакат выконвала свае абавязкі.

Пасяджэнне доўжыцца блізу двух гадзін, затым суддзя Святлана Салапан абвяшчае перапынак, пасля якога агучвае сваё рашэнне: адмовіць Марыне Мацулевіч у патрабаванні прызнаць незаконнай дамову з адвакаткай Каленікавай.

ФРАГМЕНТЫ ПАСТАНОВЫ, У ДАКУМЕНЦЕ ЎКАЗАНА САПРАЎДНАЕ ПРОЗВІШЧА СЯМ'І МАРЫНЫ

«Довады істца аб тым, што адказчык не патлумачыла ёй пра тое, што першы і другі дзень адвакат павінен быў працаваць за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, не з'яўляецца падставай для задавальнення іскавых патрабаванняў аб прызнанні ўгоды несапраўднай, як зробленага пад уплывам памылкі, бо Кісялевіч М .У., разумела сутнасць угоды, і яе воля пры падпісанні дамовы скажоная не была.

Довады істца аб тым, што адвакат няякасна аказала паслугу паводле дамовы, не ўплывае на рэчаіснасць угоды, а таксама не з'яўляецца падставай для прызнання ўгоды несапраўднай у сілу арт. 179 ГК Рэспублікі Беларусь».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках