26 красавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларыса Шчыракова не будзе адказваць за «бунт даярак» у Буда-Кашалёўскім раёне

2
Ларыса Шчыракова не будзе адказваць за «бунт даярак» у Буда-Кашалёўскім раёне
Ларыса Шчыракова

Справа ў дачыненні да незалежнай журналісткі спыненая.

Суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Канстанцін Скарына спыніў адміністрацыйную справу супраць гомельскай журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якая ў траўні зняла відэасюжэт «Бунт даярак» у сельскагаспадарчым прадпрыемстве КСУП «Крыўск», паведамляе gomelspring.org.

Сюжэт паказаў спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» - свае перадачы па-беларуску ён транслюе з тэрыторыі Польшчы.

У судовай пастанове, якую даслаў журналістцы, гаворыцца, што справа спыненая ў сувязі з заканчэннем двухмесячнага тэрміну, на працягу якога магчыма прыцягваць парушальніка да адказнасці.

Дзень таму сябры Гомельскага аддзялення ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіравалі калектыўны зварот начальніку Буда-Кашалёўскага райаддзела міліцыі Віталю Падзеруну з патрабаваннем спыніць неабгрунтаванае ўмяшанне супрацоўнікаў міліцыі ў права журналістаў на свабоднае атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне інфармацыі, гарантаванае артыкуламі 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Нагодай стаў якраз распачаты адміністрацыйны працэс супраць Ларысы Шчыраковай за відэасюжэт «Бунт даярак», у якім распавядалася пра канфлікт вясковых працаўніц з кіраўніцтвам КСУП «Крыўск» Буда-Кашалёўскага раёна на фоне неабгрунтаванага звальнення аднае працавітай калегі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках