26 красавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ пад выглядам вучэнняў «Усход 2018» сцягвае да мяжы з Украінай вайскоўцаў і зброю

7
РФ пад выглядам вучэнняў «Усход 2018» сцягвае да мяжы з Украінай вайскоўцаў і зброю

Расея павялічвае колькасць УС РФ непадалёк ад межаў з Украінай.

Пра гэта паведамляе apostrophe.ua са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Між іншым, пад выглядам удзелу ў манеўрах «Усход 2018» у раёны засяроджвання ўздоўж украінскай мяжы з усходніх рэгіёнаў Расеі перамешчаныя асобныя вайсковыя часткі на штатнай тэхніцы, у тым ліку артылерыйскія падраздзяленні, якія маюць на ўзбраенні РСЗА Ураган.

У той жа час у названых раёнах разгорнутыя вайсковыя палявыя лагеры, на базе якіх фармуюцца адмысловыя атрады для забеспячэння схаванай ратацыі і ўзмацнення перадавых пазіцый злучэнняў і частак 1 і 2 АК УС РФ. На паведамленне Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, частка атрадаў т.зв. «Навабранцаў» камплектуецца выключна прадстаўнікамі Дагестана і Чачні. У той жа час там фармуюцца і т.зв. «Казачыя атрады», частка з якіх ужо прыбыла ў падпарадкаванне 1 АК акупантаў.

Акрамя таго, пад выглядам манеўраў камандавання УС РФ ажыццяўляе транспартаванне да мяжы з Украінай новых партый узбраення, інжынернага абсталявання і іншай маёмасці для схаванай перадачы ў частках і падраздзяленнях 1 і 2 АК расейска-акупацыйных войскаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках