19 красавiка 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Polska: Фота агляду бартавых самапісцаў ТУ-154М - падробка

12
Gazeta Polska: Фота агляду бартавых самапісцаў ТУ-154М - падробка
ФОТА: FAKTYSMOLEŃSK.GOV.PL

Gazeta Polska - пра імаверную фальсіфікацыю Расеяй следчых фотаматэрыялаў Смаленскай катастрофы.

Gazeta Polska публікуе вынікі ўласнага расследавання адносна імавернай фальсіфікацыі расейскім бокам доказных матэрыялаў расследавання Смаленскай катастрофы 2010 года, паведамляе «Радио Польша».

Так, польскае выданне апублікавала матэрыял пра магчымую падмену двух бартавых самапісцаў Ту-154М.

Як піша Gazeta Polska, бартавыя рэгістратары «былі выяўленыя» а 14.30 10 красавіка 2010 года. Зыходзячы з расейскіх пратаколаў, рэгістратары без якіх-небудзь пашкоджанняў былі старанна агледжаныя. Аднак, увечары таго ж дня ідэнтычныя чорныя скрыні, але ўжо «са слядамі шматлікіх і шырокіх пашкоджанняў» былі выяўленыя ў Смаленску паўторна.

Таксама польскае выданне апублікавала на сваіх старонках раней невядомыя факты пра фотаздымкі, прымацаваныя да пратакола кожнага з выяўленняў бартавых самапісцаў.

Як піша Gazeta Polska, дата, калі была зроблена фатаграфія з першага агляду чорных скрынь, г.зн. распачатага а 14.30, не супадае з датай рэальнага правядзення агляду. Як высветлілася, таксама не хапае трох фатаграфій, якія з невядомых прычын былі выключаныя з пратаколу і замененыя іх апісаннем. Гэта значыць, на думку выдання Gazeta Polska, першы пратакол агляду рэчыўных доказаў авіякатастрофы пад Смаленскам, не ўтрымлівае дакладнай фотадакументацыі, а падмацаваныя да пратакола фота здаюцца непраўдзівымі, уводзяць у зман і нават, магчыма, з'яўляюцца падробленымі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках