З'явіліся шакавальныя фота наступстваў непагадзі ў Беларусі
2- 12.08.2026, 9:43
- 1,944
Ураган валіў дрэвы ў Вілейскім раёне.
Улады паказалі 1700 гектараў паваленага лесу пасля ўрагану ў Вілейскім раёне. Падрабязнасці і фота апублікаваныя ў тэлеграм-канале Мінскага дзяржаўнага вытворчага лясагаспадарчага аб’яднання.
Нагадаем, што ў пятніцу, 7 жніўня, Беларусь накрыў грозавы фронт са шквалістым ветрам да 26 метраў за секунду. Наймацней за ўсё наступствы былі ў Мінскай вобласці. Пазней стала вядома, што толькі за 7 жніўня вецер паваліў 2432 дрэвы ў краіне.
Ураган нанёс сур’ёзную шкоду лясам, размешчаным у Вілейскім раёне.

.jpg)

.jpg)
.jpg)