Прыход з пакаяннем
69- АНДРЭЙ САННІКАЎ
- 14.09.2018, 8:03
- 66,066
Атрутнікі сям'і Скрыпалёў усе пацвердзілі.
Інтэрв'ю, якое два звычайныя расейскія турысты далі Крамлю, проста зачароўвае.
Я заўсёды звяртаю ўвагу на незвычайную і цікавую пабудову фраз, а тут проста струменіла. Спачатку было ўражанне, што гэта кепікі нейкага надмернага, недаступнага мне ўзроўню. Проста нельга ўсур'ёз такое рабіць, ды яшчэ і выкладаць публічна.
Потым зразумеў, што гэта прыход з пакаяннем. Ну ўсё пацвердзілі: і што былі, і што ездзілі, і што два разы, і што займаюцца хімічна-біялагічнымі дадаткамі, і што Пуцін даў каманду схадзіць у СМІ. Роўна тое, што казалі ангельцы, уключаючы пункт аб тым, што загады аддаваў асабіста Пуцін.
Шкада, што больш мы іх на відэа не ўбачым. Хоць бы ў жывых засталіся. Я аніяк не прыхільнік пазасудовых пакаранняў смерцю, нават калі гаворка ідзе пра забойцаў.
Увогуле, паслухайце музыку пад канец:
- гэта турыстычны горад
- Салсбэрэцкі сабор
- ён знакаміты не толькі ва ўсёй Еўропе, ён знакаміты, я так думаю, ва ўсім свеце
- там самы першы гадзіннік, які быў вынайдзены ў свеце
- мы і ў Салсбэры пабываем і з'ездзім у Лондан... адным днём
- снегапад быў настолькі моцны, што засыпала ўсе гарады
- на ўсіх каналах паказвалі
- чыгунка наогул не працавала, аўтамабільныя дарогі былі перацятыя паліцэйскімі, хуткай дапамогай
- нішто не ездзіла
- планавалі адным днём з'ездзіць
- у гэтым горадзе быў снежны калапс, мы вымаклі ўсе па калена
- мы ехалі, каб наведаць Стоўнхэдж, Олд Сарум, сабор Дзевы Марыі, але не атрымалася, бо там была жыжка
- на найбліжэйшай электрычцы з'ехалі назад (у Лондан)
- мэтанакіравана надумалі закончыць гэтую справу чацвёртага... наведаць гэтую базіліку
- пачаўся такі лівень са снегам
- сабор вельмі прыгожы, там вельмі шмат расейскіх турыстаў, вельмі шмат расейскамоўных турыстаў
- мы сядзелі ў парку, мы сядзелі пілі каву, мы заходзілі ў кавярні пілі каву
- мы шпацыравалі і атрымлівалі асалоду ад ангельскай готыкі
- пакуль не пачаўся жах з намі, я не ведаў нічога пра іх
- нармальным мужчынам з сабой вазіць жаночую парфуму - гэта не па-дурному?
- нават у простых людзей былі б пытанні, навошта мужчынам жаночая парфума
- мы прадпрымальнікі сярэдняга ўзроўню
- калі мы цяпер раскажам пра наш бізнэс, то пацерпяць людзі
- цяпер тэндэнцыя кансультаваць не аб нарошчванні біцэпсаў, а аб пабудове фігуры: здаровы лад жыцця, ПП
- засяліцца ў двухпакаёвым нумары, эканоміць грошы
- прыляцець у Жэневу - гэта найбліжэйшы шлях даехаць да МонбланКа
- красоўкі "дзю Баланс"
- аўто не магу выйсці заправіць спакойна
Андрэй Саннікаў, Фэйсбук