26 красавiка 2024, Пятніца, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брагіне выявілі цэлы склад зброі часоў Другой сусветнай вайны

6
У Брагіне выявілі цэлы склад зброі часоў Другой сусветнай вайны

На 255 ствалоў наткнуўся экскаватар.

Знаходку можна смела назваць неардынарнай: колькасць «ствалоў» вылічаецца дзясяткамі, а разнастайнасць мадэляў кажа пра тое, што гэта, хутчэй за ўсё, не былі запасы рэгулярнага войска, піша gomel.today.

Зброю знайшлі ўчора падчас вядзення будаўнічых работ. Як стала вядома, гаворка ідзе пра цэлы склад - у тайніку былі выяўленыя дзясяткі аўтаматаў, вінтовак, стрэльбаў, кулямёты, вялікая колькасць запасных і састаўных частак. Усё - савецкай вытворчасці.

ФОТА З САЙТА GOMEL.TODAY

Цікава, што фактычна адсутнічае якая б там ні была паслядоўнасць або сістэма - прадстаўленая наменклатура мадэляў вельмі разнастайная, калі не сказаць - разнамасная. Відавочна, што ў «схованку» складвалася даслоўна ўсё, што траплялася яго гаспадару або гаспадарам пад рукі. Самыя розныя ўзоры стралковай зброі рознага часу выпуску і розных мадэляў.

Цалкам магчыма, што гэта быў тайнік партызан, падпольшчыкаў альбо ўдзельнікаў антысавецкага супраціву ў пасляваенныя гады. Аднак не варта выключаць і версіі пра тое, што хтосьці «гаспадарчы» збіраў па лясах зброю ўжо пасля вайны а потым, з незалежных ад яго прычын, быў вымушаны пакінуць свой склад.

ФОТА З САЙТА GOMEL.TODAY

Як паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкама, на схованку наткнуўся каўшом экскаватар. Знойдзеная зброя дзівіць сваёй разнастайнасцю: кулямёты Дзегцярова і «Максім», ППШ, вінтоўкі і карабіны Мосіна, нямецкія карабіны «Маўзер», станіна мінамёта і іншыя складовыя часткі. Усяго 255 адзінак.

ФОТА З САЙТА GOMEL.TODAY
ФОТА З САЙТА GOMEL.TODAY

Як распавялі ва УУС, «рэха вайны» небяспекі не ўяўляла, уся зброя была не зараджаная, а боепрыпасаў у схованцы не было.

Пакуль ніхто не можа сказаць, адкуль узялася схованка. Выказваюцца здагадкі, што зброя магла быць канфіскаваная ў насельніцтва ў канцы вайны. Таксама вядома, што на месцы знаходкі калісьці знаходзіўся ваенкамат. Магчыма, сітуацыю растлумачаць экспэрты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках