26 красавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы: На жаль, калі хочаш міру, рыхтуйся да вайны

Прэм'ер Польшчы: На жаль, калі хочаш міру, рыхтуйся да вайны
ФОТА: PAP/MARCIN BIELECKI

Матэвуш Маравецкі наведаў Шматнацыянальны Паўночна-ўсходні корпус NATO ў Шчэціне.

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі сустрэўся з камандзірамі і жаўнерамі, паведамляе «Радыё Польшча».

Корпус будзе выконваць важную ролю ў выпадку магчымага канфлікту, адзначыў прэм'ер:

«Я перакананы, што такое шчыльнае супрацоўніцтва розных народаў у межах корпуса, бо тут прысутнічаюць войскі з розных краін-чальцоў NATO, стане дадатковым імпульсам. Яно ўмацуе абарончы падмурак усходняга флангу NATO. На жаль, калі хочаш міру, рыхтуйся да вайны (Si vis pacem, para bellum)».

Раней польскі прэм'ер-міністр усклаў кветкі да помніка ваярам Шчэцінскага корпуса, якія загінулі падчас місіі ў Афганістане. Цягам года корпус адказвае за ўсе падраздзяленні і наземныя войскі на ўсходнім флангу NATO.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках