29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Даклад ААН раскажа аб падрыве Расеяй санкцый супраць КНДР

2
WSJ: Даклад ААН раскажа аб падрыве Расеяй санкцый супраць КНДР
ФОТА: AFP

Расея і Кітай актыўна падрываюць міжнародныя санкцыі супраць Паўночнай Карэі.

Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе ААН, з якім удалося пазнаёміцца газеце The Wall Street Journal. Паводле звестак амерыканскіх спецслужбаў, расейскія і кітайскія судны сур'ёзна нарасцілі пастаўкі паліва ў КНДР насуперак забароне, сказана ў дакуменце, паведамляе «Радио Свобода».

Са звестак яго аўтараў, з Расеяй у КНДР дзейнічае 39 супольных прадпрыемстваў, а з Кітаем - 200. Расейскія і кітайскія банкі дапамагаюць Пхеньяну атрымліваць нелегальна заробленыя за мяжой сродкі, сказана ў справаздачы.

Назіральнікі выкрылі КНДР у незаконных пастаўках зброі ў Сірыю, Емен, Лібію ды іншыя канфліктныя рэгіёны ва ўсім свеце. Даклад змяшчае мноства прыкладаў нелегальнага імпарту вугалю ў КНДР з Кітая. Адзначаецца, што караблі КНР выбіраюць складаныя маршруты, імкнучыся пазбегнуць выяўлення. Аўтары падкрэсліваюць, што выяўленыя парушэнні робяць «неэфектыўнымі» захады Рады бяспекі ААН супраць Паўночнай Карэі.

Раней на гэтым тыдні выданне паведаміла пра тое, што паўночнакарэйскія караблі цягам першых пяці месяцаў гэтага года перавезлі 89 паліўных грузаў, пастаўленых галоўным чынам з Расеі ды Кітая. Улетку газета распавядала пра выкарыстанне Расеяй паўночнакарэйскай працы насуперак міжнароднай забароне.

Днямі СМІ паведамілі, што Масква спрабавала дамагчыся выключэння з дакумента ААН згадкі расейскіх караблёў, якія ўдзельнічаюць у парушэнні абмежавальных захадаў супраць КНДР. Амбасадарка ЗША пры ААН Нікі Хэйлі заклікала Камітэт ААН наконт санкцый супраць Паўночнай Карэі не паддавацца ціску з боку Крамля. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа абвінаваціў Маскву ў спробе падарваць санкцыі Рады бяспекі ААН у дачыненні да КНДР. У гэтай сувязі Вашынгтон склікаў 17 верасня пасяджэнне Рады бяспекі ААН, на якім амерыканская старана мае намер дамагчыся таго, каб вярнуць імёны расейскіх парушальнікаў у даклад ААН аб КНДР. У пятніцу ЗША абвясцілі аб скліканні шырокай кааліцыі для кантролю за выкананнем санкцый супраць Пхеньяна. У чацвер ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаній Расеі ды Кітая за парушэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Пхеньяна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках