26 красавiка 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы зноў выйшлі на плошчу

2
Берасцейцы зноў выйшлі на плошчу
ФОТА: TUT.BY

На плошчу Леніна ў Берасці зноў прыйшлі супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

16 верасня на плошчу Леніна ў Берасці зноў прыйшлі супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода - больш за 60 чалавек. Яны кармілі галубоў, стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства, паведамляе «Радые Рацыя» са спасылкай на БелаПАН.

Людзі, якія сабраліся, казалі, што мясцовая ўлада іх не чуе. Актывіст Дзмітрый Бекалюк распавёў, што тэлефанаваў на жывую лінію старшыні Берасцейскага аблвыканкама Анатоля Ліса, якая была арганізаваная 15 верасня. Ён хацеў задаць кіраўніку вобласці пытанні, якія тычацца будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем.

Аператарка жывой лініі спытала пра тэму пытання, а таксама, ці звярталіся ўжо раней з гэтай нагоды. І калі Бекалюк сказаў, што непасрэдна да Ліса не звяртаўся, аператарка паведаміла, што спецыялістамі «1АК-Group» («Першая акумулятарная кампанія») для адказу на пытанні аб дзейнасці прадпрыемстваў, якія туды ўваходзяць, створаны адзіны інфармацыйны канал (ТАА «АйПауэр», якая будуе пад Берасцем акумулятарны завод, уваходзіць у «1АК-Group»).

На думку Бекалюка, яго не злучылі з Лісам, бо ён не змог бы даць выразны адказ на ягонае пытанне.

Яшчэ адзін актывіст Дзям'ян Лепясевіч, які таксама ўчора спрабаваў датэлефанавацца на жывую лінію, здзіўлены, што аператар жывой лініі вызначае, ці злучаць чалавека з кіраўніком аблвыканкама.

Праваабаронца Раман Кісляк мяркуе, што «такія жывыя лініі - імітацыя камунікацыі з людзьмі».

«Пытанні фільтруюцца, адбіраюцца. Чыноўнікі адказваюць на пытанні, якія зручныя уладам і паказваюць іх у найлепшым святле. А людзей, якія задаюць нязручныя пытанні, проста не дапускаюць на такія жывыя лініі», - адзначыў Кісляк.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках