26 красавiка 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Кошт «Газпрама» з 2008 года ўпаў у сем разоў

11
Newsweek: Кошт «Газпрама» з 2008 года ўпаў у сем разоў

Вашынгтон абвяшчае Крамлю эканамічную вайну.

12 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, згодна з якім замежнае ўмяшальніцтва ў выбары стала «надзвычайнай сітуацыяй нацыянальнага маштабу», тым самым даўшы дазвол на чарговы пакет санкцый, як для замежных кампаній, так і ў дачыненні да канкрэтных персон. Указ не накіраваны выключна на Расею, бо ў спіс краін, якія патэнцыйна пагражаюць ЗША таксама патрапілі Кітай, Іран і Паўночная Карэя, усе разумеюць, што такая пастанова справакаваная толькі расейскім умяшальніцтвам у выбары прэзідэнта ЗША 2016 года.

Тым не менш, мала хто разумее, што напраўду загад Трампа быў спробай перашкодзіць планам больш радыкальных кангрэсмэнаў праціснуць законапраект аб больш жорсткіх санкцыях у дачыненні да РФ. Аднак у той жа дзень кангрэс падтрымаў законапраект на першым этапе галасавання, - гаворыцца ў публікацыі Newsweek (пераклад - rusmonitor.com).

Нягледзячы на тое, што са слоў аўтараў публікацыі, пасля выбараў Трампа палітыка ЗША ў дачыненні да Расеі была найбольш суровай з моманту распаду СССР, многія працягваюць вінаваціць прэзідэнта ЗША ў залішне лаяльным стаўленні да Пуціна, спасылаючыся на зацягванне пытання з санкцыямі, адмаўленні датычнасці РФ да кібератак і даволі цёплую сустрэчу з Пуціным у Хельсінкі.

Аднак цяпер больш жорсткая пазіцыя ў дачыненні да Расеі атрымала шырокую падтрымку ў Кангрэсе і адміністрацыі прэзідэнта, таму Трамп быў вымушаны далучыцца да настрояў, што пераважаюць у грамадстве.

Са слоў экспэртаў, новы законапраект учыніць Расеі шкоды больш, чым «тактычная ядзерная зброя». Калі першым этапам антырасейскіх санкцый было паказаць Расеі, наколькі шчыльна яна звязаная з сусветнай эканомікай, а таксама спыніць вайну ва Украіне. За 4 гады шмат у чым пасля кібератакі 2016 года настроі ў Вашынгтоне змяніліся. Цяпер ЗША збіраюцца правучыць Расею нібы кацяня, якое тыкаюць пысай у тое, што яно зрабіла, іншымі словамі прычыніць ёй максімальную эканамічную шкоду.

Новыя санкцыі дададуцца да трэцяга санкцыйнага пакету, ужо прынятага Скарбніцай і Дзярждэпартаментам 22 жніўня, пасля атручвання сям'і Скрыпалёў у Салсбэры ў Вялікабрытаніі. Нагадаем, што калі цягам 90 дзён з моманту прыняцця трэцяга пакета санкцый, РФ не пусціць міжнародных інспектараў на сакрэтныя заводы хімічнай зброі, санкцыі толькі ўзмоцняцца.

Найбольш страшнае ў новых санкцыях у тым, што ЗША спыняюць пастаўкі Расеі высокатэхналагічных тавараў, такіх як звышхуткія кампутары, лазеры і нафтаздабывальнае абсталяванне. Такім чынам, удар накіраваны па найбольш важных галінах Расейскай эканомікі - ВПК і нафтаздабывальнай прамысловасці.

Нагадаем, што 52% прыбытку і больш за 70% экспарту ў РФ прыпадае на нафту і газ, астатняе амаль цалкам дзеляць паміж сабой ВПК, продаж алюмінію і сталі. Пры гэтым кошты расейскіх актываў драматычна ўпалі за апошнія некалькі гадоў. Так кошт Газпрама ў 2008 годзе складаў 364,8 млрд (што больш кошту Apple, Amazon і Microsoft на той перыяд), а сёння складае 53,5 млрд даляраў. У дадатак да гэтага кампанія ўвязалася ў будаўніцтва некалькіх вельмі дарагіх газаправодаў, якія будуць дзясяткі гадоў акупляцца не проста не здабытай, а нават не выведанай нафтай на сённяшні момант. Падкрэсліваецца, што без заходніх тэхналогій і заходніх грошай такая сітуацыя можа прывесці да банкруцтва кампаніі, якая з'яўляецца асноўным напаўняльнікам бюджэту Расеі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках