26 красавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атручаная ў Салсбэры расейка распавяла пра пагрозы на свой адрас

11
Атручаная ў Салсбэры расейка распавяла пра пагрозы на свой адрас
АРХІЎНАЕ ФОТА GETTY IMAGES

Жанчына мяркуе, што яе атруціла расейская выведка.

Ураджэнка Ніжняга Ноўгарада Ганна Шапіра, якая разам з мужам Алексам Кінгам атруцілася ў Салсбэры 16 верасня, заявіла газеце The Sun, што раней атрымлівала пагрозы на свой адрас, паведамляе meduza.io.

30-гадовая Шапіра называе сябе дачкой расейскага генерала. Яна сцвярджае, што нядаўна з'ехала з Лондана пасля таго, як ёй сталі пагражаць смерцю ў сацыяльных сетках і праз электронную пошту.

16 верасня Шапіра і ейны муж прыехалі ў Салсбэры, дзе пайшлі ў італійскую кавярню Prezzo. Падчас вячэры ім стала дрэнна, пасля чаго пару і афіцыянта ўстановы шпіталізавалі. На наступны дзень Шапіру выпісалі з лякарні, аднак ейны муж застаўся пад наглядам лекараў. Цяпер расейка знаходзіцца пад кругласутачнай аховай паліцыі. Жанчына мяркуе, што яе атруціла расейская выведка.

Паліцыя графства Уілтшыр заявіла 18 верасня, што не ўважае тое, што здарылася з Шапірай і ейным мужам падазроным. Паліцыянты ўпэўненыя, што пару не спрабавалі атруціць нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», якое выкарыстоўвалі пры замаху на Сяргея і Юлію Скрыпалёў. Крыніцы The Sun кажуць, што Шапіру і ейнага мужа атруцілі стрыхнінам.

У сакавіку ў Салсбэры атрутай «Навічок» атруцілі былога супрацоўніка ГРУ і брытанскага шпіёна Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку Юлію. Брытанская паліцыя абвінаваціла ў замаху расейцаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Яны заявілі, што не вінаватыя. Прадстаўнікі Расеі ўсе абвінавачванні ў датычнасці да атручвання адхілілі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках