26 красавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ў авангардзе ЕЗ у барацьбе з расейскай дэзінфармацыяй

2
Літва ў авангардзе ЕЗ у барацьбе з расейскай дэзінфармацыяй

Kremlin Watch склаў рэйтынг барацьбы з пуцінскай прапагандай.

Літву, Латвію і Эстонію прызналі лідарамі сярод краін Еўразвязу ў барацьбе з намаганнямі Расеі ўмяшацца ва ўнутраную палітыку краіны і расейскімі кампаніямі дэзінфармацыі. Паводле рэйтынгу Kremlin Watch базуецца ў Чэхіі недзяржаўнай арганізацыі European Values, здольнасці гэтых краін супраціўляцца пракрамлёўскім актывістам можна ставіць у прыклад іншым краінам, паведамляе Delfi.

Лідарамі рэйтынгу з'яўляюцца Латвія, Літва і Эстонія, за якімі ідуць Швэцыя і Вялікая Брытанія.

Складальнікі рэйтынгу ацанілі прэвентыўную рэакцыю літоўскіх службаў бяспекі і Міністэрства абароны на пракрамлёўскія правакацыі. Са слоў аналітыка Kremlin Watch Веранікі Вычовай, у рэйтынгу ўлічвалася і супрацоўніцтва дзяржсектара з недзяржаўнымі арганізацыямі і прыватным сектарам у пошуках комплекснага развязання на ўзроўні ўсяго грамадства.

«Літва выступае ў авангардзе дзяржаў ЕЗ і NATO ў пытанні дасведчанасці і інфармавання пра расейскую пагрозу, а таксама хутка рэалізуе захады для зніжэння залежнасці ад расейскіх энэргапаставак», - гаворыцца ў справаздачы арганізацыі.

Найбольшую ж боязь у складальнікаў рэйтынгу выклікаюць Кіпр і Грэцыя, названыя хаўруснікамі Расіі, а Вугоршчына, Аўстрыя, Люксембург, Мальта, Партугалія, Славенія і Італія - краіны, якія адмаўляюць або робяць выгляд, што не заўважаюць дзеянняў Расеі ў пашырэнні ўплыву. У сваю чаргу, Харватыя, Ірландыя, Балгарыя і Славаччына належаць да краін, якія не наважваюцца крытыкаваць варожы ўплыў іншых дзяржаў на ўнутраныя палітычныя працэсы.

«У гэтых праблемных краінах ствараюцца фальшывыя няўрадавыя арганізацыі, СМІ падтрымліваюць пэўных палітыкаў, якія сябруюць з Крамлём ці выступаюць супраць выкарыстання санкцый да Расеі. Гэта таксама можа выяўляцца ў падтрымцы Расеяй розных крайне радыкальных арганізацый у Еўропе. Гэта могуць быць эканамічныя аперацыі, асабліва ў энэргетычным сектары. Гэта выпадкі шпіёнства», - рэзюмуе аналітык Kremlin Watch.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках