26 красавiка 2024, Пятніца, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Светлагорска спалохаліся масавага флэшмобу супраць кітайскага завода

7
Улады Светлагорска спалохаліся масавага флэшмобу супраць кітайскага завода

Праваабаронцу Алену Маслюкову выклікаюць на допыт у Светлагорскі РАУС.

Праваабаронцу «Вясны» Алену Маслюкову са Светлагорску выклікалі на допыт у мясцовы РАУС, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яна атрымала позву за подпісам начальніка РАУС палкоўніка Зезеткі. Са слоў Алены Маслюковай, позву ўручылі проста як закаранелай злачынцы:

- Учора ўвечары пасля 21-й гадзіны быў моцны стук у дзверы. Дзверы я не адчыняла, бо знаходзілася дома адна. Сёння раніцай зноў грук у дзверы. Дзверы зноў не адчыняла, бо дома была адна, займалася сваімі справамі. Потым, калі мне трэба было выйсці на вуліцу, нечакана, проста каля дзвярэй, якія я зачыняла, апынуўся ўчастковы міліцыянт, які ўсунуў мне ў рукі позву.

У позве паведамляецца, што Алена Маслюкова запрошаная для апытання ў якасці асобы, супраць якой распачатая адміністрацыйная справа:

- Цяпер яны, напэўна, імкнуцца адшукаць чалавека, які зладзіў пратэстны флэшмоб на плошчы. Хай шукаюць.

15 верасня, за гадзіну да флэшмобу, Алену Маслюкову спешна выклікаў пракурор Светлагорскага раёна і зрабіў папярэджанне за магчымую арганізацыю праваабаронцамі флэшмобу «Светлагорск - за чыстае паветра». Магчыма, міліцыя наважыла скончыць справу магчымым штрафам. Усё гэта зроблена для застрашвання Маслюковай, да якой звяртаюцца людзі па дапамогу.

Са слоў праваабаронцы, сёння такі смурод стаіць ад цэлюлознага камбіната ў Якімавай Слабадзе, што немагчыма дыхаць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках