23 красавiка 2024, aўторак, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі

25
Памёр старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі
Анатоль Капскі

Капскаму было ўсяго 52 гады.

Памёр старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі. Як паведамляе Прессбол, прычынай смерці стала працяглая хвароба.

Анатоль Капскі быў нязменным кіраўніком клуба з 1996 года, калі яго наважылі адрадзіць. З ім клуб вельмі хутка заняў трывалыя пазіцыі ў чэмпіянаце краіны і прабіўся ў еўракубкі.

БАТЭ 14 раз выйграваў залатыя медалі чэмпіянату Беларусі і ў апошнія 12 гадоў запар застаецца лідарам.

Як піша «Трибуна», у 20-гадовым узросце ў Капскага выявілі рак. Першы курс хіміятэрапіі прайшоў у 1987 годзе. У 1999 годзе здарыўся рэцыдыў. Капскаму давялося прайсці восем курсаў хіміятэрапіі за мяжой. У студзені 2013-га ў Вільні перанёс складаную аперацыю на сэрцы, пасля якой знаходзіўся ў трохдзённай коме.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках