У Чачэрску зграя бадзяжных сабак напала на 10-гадовае дзіця
7- 23.09.2018, 13:41
- 12,224
Школьнік патрапіў у лякарню.
20 верасня на вуліцы Камарова блізу 8:30 раніцы зграя бадзяжных сабак пакусала 10-гадовае дзіця, паведамляе gomel.today.
Інфармацыя пра здарэнне з'явілася ў вк-групе «ДАІ Чачэрск». Са слоў аўтара паведамлення, па факце нападу жывёлін была напісаная заява ў міліцыю і зварот у мясцовы КЖУП, але аператыўнай рэакцыі не было - сабакі ўсё яшчэ на свабодзе.
У каментарах пішуць, што пацярпелае ў выніку нападу сабак дзіця патрапіла ў лякарню.