29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Кітай скасаваў гандлёвыя перамовы з ЗША

2
WSJ: Кітай скасаваў гандлёвыя перамовы з ЗША

Прычынай скасавання Кітаем гандлёвых перамоў з ЗША стаў новы пакет мыт на кітайскія тавары.

Кітай адмовіўся ад новага раўнда гандлёвых перамоў з ЗША. Пра гэта 22 верасня паведаміла выданне The Wall Street Journal, піша gordonua.com.

Прычынай скасавання стаў новы пакет мыт на кітайскія тавары, які ЗША ўвялі 18 верасня.

Адзначаецца, што візіт у Вашынгтон віцэ-прэм'ера Кітая Лю Хэ, які павінен быў адбыцца на наступным тыднi, скасаваны. Крыніцы ў Белым доме паведамілі выданню, што новая дата перамоў пакуль не ўзгодненая, але ЗША спадзяюцца знайсці шлях ўрэгулявання гандлёвага канфлікту з Кітаем.

15 чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні для Кітая мытнага збору ў памеры 25% на тавары коштам $50 млрд. 6 ліпеня новыя мыты набылі моц. Кітай устанавіў у адказ тарыфы на ўвоз амерыканскіх тавараў сумай $50 млрд.

23 жніўня ўвайшлі ў дзеянне новыя 25% тарыфы на імпарт амерыканскіх тавараў у Кітай і кітайскіх - у ЗША. Яны закранулі прадукцыю на $16 млрд.

18 верасня Трамп абвясціў пра ўвазныя мыты на кітайскія тавары на суму $200 млрд. Яны ўвойдуць у дзеянне 24 верасня. Да канца года стаўка мыт будзе складаць 10%, а з 1 студзеня 2019 года - 25%. Трамп дадаў, што калі Пекін прыме захады ў адказ, Вашынгтон дадаткова ўвядзе мыты на тавары коштам $267 млрд.

У праекце пастановы аб увядзенні мыт, якая была апублікаваная 10 ліпеня, адзначалася, што яны закрануць блізу 6 тысяч найменняў тавараў. Сярод іх морапрадукты, садавіна, гародніна, збожжа, тытунь, ахоўныя сігналізацыі і аўтамабільныя запчасткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках