26 красавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем удараў ЗША па Крамлі

4
Восем удараў ЗША па Крамлі

Якія санкцыі Вашынгтон увёў з пачатку года.

У сераду, 26 верасня, у ЗША ўваходзяць у дзеянне новыя санкцыі супраць 12 кампаній з Расеі, якія, на думку Вашынгтона, прычыняюць шкоду інтарэсам Амерыкі. Для названых кампаній будзе закрыты доступ да амерыканскіх тавараў і тэхналогій, паведамляе «Новое время».

Акрамя таго, Белы дом неаднаразова заяўляў аб магчымасці ўвядзення санкцый супраць кампаній (у тым ліку заходнія), якія інвестуюць сродкі ў будаўніцтва расейскага газаправоду «Паўночны струмень-2».

25 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чарговым разам заклікаў Нямеччыну і іншыя краіны Еўропы адмовіцца ад удзелу ў гэтым праекце. «Нямеччына стане цалкам залежнай ад расейскіх энэргарэсурсаў, калі неадкладна не зменіць курс»,- заявіў амерыканскі прэзідэнт падчас выступу на пасяджэнні Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

У сувязі з гэтым НВ нагадвае, якія ўдары па расейскай эканоміцы ўжо нанёс Вашынгтон у 2018-м - і якія этапы санкцый былі ўведзеныя з пачатку года.

1. 26 верасня - увайшлі ў дзеянне санкцыі супраць 12 расейскіх кампаній, якія прычыняюць шкоду амерыканскім нацыянальным інтарэсам. Чатыры з гэтых кампаній трапілі пад санкцыі за спрыянне шкоднай дзейнасці ў кіберпрасторы, пяць – праз падтрымку расейскага вайскова-прамысловага і аэракасмічнага сектара, дзве - за пастаўкі абсталявання для ВМФ Расеі, яшчэ адна - за матэрыяльную дапамогу іранскай ракетнай праграме. Усе яны з гэтага часу губляюць доступ да амерыканскага рынку тавараў і тэхналогій.

2. 20 верасня - ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс 27 фізічных і 6 юрыдычных асоб з Расеі, якія, як мяркуецца, звязаныя з выведвальнымі службамі і абароннымі ўстановамі РФ. Сярод фізічных асоб - кіраўнік ГРУ Ігар Корабаў, намеснік начальніка ГРУ Сяргей Гізуноў<>/b, бізнэсовец Яўген Прыгожын. Сярод юрыдычных асоб - ПВК Вагнера, ТАА «Абаронлагістыка», Камсамольскі-на-Амуры авіяцыйны завод імя Гагарына.

3. 27 жніўня – увайшла ў дзеянне першая частка санкцый ЗША супраць Расеі, звязаных з ужываннем ёю хімічнай зброі пры спробе атручвання расейскага экс-выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў Вялікай Брытаніі. Гаворка ідзе пра забарону на экспарт у РФ тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў сферы нацыянальнай бяспекі. Забараняецца выдача ўсякіх крэдытаў Расеі, крэдытных гарантый і надання фінансавай дапамогі з боку ўсякага Дэпартамента, дзяржаўнага агенцтва і іншых структур ЗША. Другая хваля санкцый можа рушыць услед праз тры месяцы пасля гэтай даты, калі РФ не дасць гарантый невыкарыстання хімзброі.

4. Жнівень – шэраг санкцый супраць расейскіх кампаній праз іх супрацоўніцтва з КНДР. Так, 3 жніўня Вашынгтон уключыў у санкцыйны спіс расейскі банк «Аграсаюз» праз парушэнне ім амерыканскага рэжыму санкцый супраць Паўночнай Карэі. З гэтай жа прычыны 15 жніўня ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да аднаго чалавека і трох кампаній, размешчаных у РФ і Кітаі. 21 жніўня пад аналагічныя санкцыі патрапілі таксама дзве суднаходныя кампаніі з РФ і шэсць суднаў, якія ўдзельнічалі ў перапампоўванні нафтапрадуктаў на паўночнакарэйскія судны.

5. 12 чэрвеня - пашырэнне пакета амерыканскіх санкцый супраць Расеі праз серыю хакерскіх нападаў з яе боку. Захады ўжытыя супраць пяці расейскіх кампаній і трох грамадзян у сувязі з абвінавачваннямі ў дапамозе ФСБ у ажыццяўленні кібератак. У спіс увайшлі Аляксандр Трыбун, Алег Чырыкаў і Уладзімір Каганскі. Як мяркуецца, яны маюць дачыненне да кампаніі Дайвтэхнасэрвіс, якая спецыялізуецца на кібератаках на падводныя камунікацыйныя сістэмы.

Сярод прыкладаў «зламыснай дзейнасці і дэстабілізацыі» Расеі Мінфін ЗША называе вірус NotPetya і напад на энэргаразмеркавальныя сеткі.

Кампаніям і асобам, якія трапілі пад санкцыі, забароненыя ўсякія аперацыі ў рамках амерыканскай фінансавай сістэмы. Акрамя гэтага, амерыканцам забаронена весці з імі бізнэс.

6. 6 красавіка - ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі за яе «шкодныя дзеянні ва ўсім свеце, уключаючы працяглую акупацыю Крыма, падтрымку гвалту на ўсходзе Украіны, забеспячэнне рэжыму [прэзідэнта Сірыі Башара] Асада зброяй».

Гэты пакет санкцый тычыўся 24 расейскіх алігархаў і чыноўнікаў з найбліжэйшага атачэння прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, а таксама звязаных з імі 14 кампаній. Сярод фігурантаў гэтых персанальных санкцый бізнэсоўцы Алег Дзерыпаска, Ігар Ротэнберг, Кірыл Шамалаў, Віктар Вексельберг, Сулейман Керымаў, а таксама міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў, кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў, кіраўнік ВТБ Андрэй Косцін і губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін.

Усе актывы гэтых асоб і іх кампаній, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, замарожаныя. Амерыканцам таксама забараняецца весці які-небудзь бізнэс з тымі, хто занесены ў спіс.

Акрамя таго, пад санкцыі трапілі асноўныя актывы Дзерыпаскі: кампаніі «Русал», група En+, «Базавы элемент», энэргахолдынга «Еўрасібэнэрга», група ГАЗ, «Рускія машыны».

7. 15 сакавіка - Вашынгтон увёў санкцыі супраць 19 расейцаў і пяці арганізацый, якія абвінавачваюцца ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары і ў кібератаках. У спіс, сярод іншых, увайшлі 13 чалавек, якіх раней выкрылі ва ўмяшанні ў выбары прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе. Абвінавачванні супраць іх выставіў спецыяльны пракурор Роберт Мюлер, які вядзе расследаванне магчымага ўмяшання Расеі ў выбары.

У санкцыйны спіс трапіў бізнэсовец Яўген Прыгожын і арганізацыі, якія ўважаюцца падсправаздачнымі яму, напрыклад, Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў, вядомае як «фабрыка троляў».

8. 26 студзеня - Мінфін ЗША ўводзіць санкцыі праз пастаўкі турбін нямецкай кампаніі Siemens у анэксаваны Расеяй Крым. Санкцыі былі ўведзеныя супраць расейскай кампаніі «Сілавыя машыны», а таксама персанальна супраць намесніка міністра энэргетыкі Андрэя Чарэзава, дырэктара Дэпартамента Мінэнэрга Яўгена Грабчака, кіраўніка «Тэхнапрамэкспарту» Сяргея Тапара-Гілкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках