Зачапіла: «эфектыўнасць» ручнога кіравання краінай у двух лічбах
9- 30.09.2018, 21:52
- 29,192
Калі статыстыка кажа сама за сябе.
Візіт Лукашэнкі ў Таджыкістан прайшоў у звыклым для такіх мерапрыемстваў ключы. Лукашэнка і Рахмон наведалі завод зборкі беларускіх трактароў, пераканаліся ў тым, што ўсе ранейшыя даручэнні аб развіцці вытворчасці выкананыя. Затым пры ўдзеле гендырэктара Менскага трактарнага завода абмеркавалі перспектывы лакалізацыі на вытворчасці ў Гісарэ, піша «Салiдарнасць».
У выніку Эмамалі Рахмону быў падораны сертыфікат на трактар «Беларус» мадэлі 82.1.
Адным словам, гэтая частка візіту ў Душанбэ стала яшчэ адным з многіх прыкладаў асабістага ўдзелу Лукашэнкі ў кіраванні эканомікай. Фактычна, ручной.
Наколькі эфектыўная такая практыка? І хоць пра гэта пісалі не раз, паспрабуем адказаць на гэтае пытанне, што да ўзаемадачыненняў паміж Менскам і Душанбэ, з дапамогай некалькіх лічбаў.
У 2017-м тавараабарот паміж дзвюма краінамі склаў блізу $43 млн. У студзені-красавіку 2018-га Беларусь і Таджыкістан нагандлявалі на $14,5 млн.
А вось статыстыка аднаго з канкурэнтаў МТЗ - амерыканскай машынабудаўнічай кампаніі Deere&Company.
Паводле вынікаў мінулага года даход вытворцы знакамітых трактароў John Deere склаў $29,74 млрд. Сусветныя продажы і прыбытак кампаніі за I квартал 2018-га выраслі на 23% і склалі $6,913 млрд. І ўсё гэта без асабістага ўдзелу прэзідэнта ЗША і падарункавых сертыфікатаў лідарам краін, якія арганізавалі зборачны цэх John Deere.