2 верасня 2026, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Японіі бушуе наймагутнейшы тайфун «Джэб»

4
Відэафакт: У Японіі бушуе наймагутнейшы тайфун «Джэб»

На Японію абрынуўся самы магутны тайфун за 25 гадоў.

На тэрыторыю Японіі ў аўторак, 4 верасня, абрынуўся самы магутны за апошнія 25 гадоў тайфун пад назвай «Джэб», паведамляе DW.

Першай пацярпела заходняя частка Японіі, куды тайфун прынёс моцныя ліўні і магутны вецер, ужо выклікаўшы перабоі ў транспартным злучэнні краіны.

Тайфун рухаецца ў паўночным кірунку, у бок найбуйнейшай выспы краіны Хонсю. Сіла ветру складае 160 кіламетраў на гадзіну і месцамі дасягае 215 кіламетраў на гадзіну.

Улады ўжо эвакуявалі блізу 300 тысяч чалавек, з якіх 280 тысяч - з партовага горада Кабэ.

Пагодная служба Японіі папярэджвае, што тайфун «Джэб» можа выклікаць апоўзні, паводкі і тарнада ў краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках