2 верасня 2026, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мінскім архікатэдральным касцеле пройдзе «Хрысціянскі інтэлектуальны батл»

У мінскім архікатэдральным касцеле пройдзе «Хрысціянскі інтэлектуальны батл»

Пытанні будуць датычацца Бібліі, Касцела ў свеце і Беларусі, хрысціянскай музыкі.

29 верасня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (падземны паверх) адбудзецца «Хрысціянскі інтэлектуальны батл». Пачатак у 16.00, паведамляе catholic.by.

«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» — інтэлектуальная гульня. Яна складаецца з 7-і тураў, у кожным з якіх па 6 пытанняў. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны — 0 балаў. Бліц: правільны адказ — 2 балы, няправільны — мінус 1 бал.

Пытанні будуць датычацца Бібліі, Касцёла ў свеце і Беларусі, хрысціянскай музыкі.

Пераможцаў чакаюць прыемныя падарункі, а ўсіх удзельнікаў — кава, гарбата і музычны сюрпрыз.

Умовы ўдзелу:

каманда складаецца з двух або больш удзельнікаў

кошт удзелу ад адной асобы — 5 р.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Рэгістрацыя каманд:

тэл. +375 44 751 61 60

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках