2 верасня 2026, Серада, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якім горадзе жыве найбольшая колькасць мільянераў?

3
У якім горадзе жыве найбольшая колькасць мільянераў?

Нью-Ёрк, які ўзначальваў рэйтынг раней, зрушыўся на другую пазіцыю.

Аналітыкі кампаніі Wealth-X склалі рэйтынг гарадоў, у якіх жыве найбольшая колькасць мільянераў, піша «Новое время».

Паводле справаздачы кампаніі, найбольшая колькасць мільянераў на гэты момант жыве ў Ганконгу. Так, тут жыве блізу 10 тысячаў паспяховых прадпрымальнікаў, якія здолелі зарабіць больш за 30 млн даляраў, піша Business Insider.

Варта адзначыць, што Нью-Ёрк, які ўзначальваў рэйтынг раней, зрушыўся на другую пазіцыю з 9 тысячамі мільянераў, якія стала жывуць тут.

Тройку лідараў рэйтынгу замыкае сталіца Японіі – Токіа. Паводле звестак аналітыкаў Wealth-X, тут колькасць мільянераў дасягае 7 тысячаў.

Акрамя таго, спецыялісты кампаніі падлічылі, што з 2017 года колькасць паспяховых бізнэсмэнаў ва ўсім свеце вырасла на 13 адсоткаў. На гэты момант у свеце налічваецца блізу 250 тысячаў мільянераў, а ў сукупнасці іх капітал меркавана складае 31,5 трыльёнаў даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках