26 красавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі не сілай, то хітрасцю»: як нашы продкі атрымалі перамогу пад Оршай

1
«Калі не сілай, то хітрасцю»: як нашы продкі атрымалі перамогу пад Оршай

Цікавыя факты пра вялікую перамогу.

У гэты дзень, 8 верасня, беларусы адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы – свята, не прызнанае дзяржавай, але ад гэтага не менш значнае, паведамляе «Белсат».

Цікавыя факты пра бітву пад Оршай

– Бітва на р. Крапіўне ў 1514 годзе – адна з найбуйнейшых беларускіх ваенных перамог.

Нашае войска ўзначальваў Канстанцін Астрожскі, да ваяроў ён звярнуўся са словамі: «Мужныя рыцары! Няхай адвага і мужнасць вашы будуць вартыя слаўных бацькоў!..»

– «Войскі літоўскія і польскія з каралём да Масквы як быдла пугамі гнаць» – Чаляднін, які кіраваў войскам Масквы, быў упэўнены ў перамозе.

– Суадносіны сілаў: 35 тыс. ваяроў ВКЛ і Польшчы супраць 80 тыс. варожага войска.

– Перамога адбылася дзякуючы хітраму манеўру Астрожскага, які вывеў праціўніка пад агонь гарматаў.

– Перамога адбылася пад гербам Пагоня і бел-чырвона-белым сцягам і мела важнае значэнне для ўсёй Еўропы.

– У савецкія часы ў падручніках пра бітву не згадвалася.

– Падчас гадавіны ў 1992 г. на Плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры прынялі ваенную прысягу на вернасць Беларусі.

Калі не сілай, то хітрасцю

Як нашы продкі выкарыстоўвалі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі пасля бітвы?

Маскоўскае нашэсце заспела літвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе блізу траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома было як іх спыніць. Паспалітае рушэнне не спраўлялася з абаронай краіны, а на прафесійнае войска не было грошай. Сітуацыя выглядала амаль безнадзейна. Аршанская перамога абудзіла надзею ў літвінаў і жах сярод маскавітаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках