26 красавiка 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр італьянскай вёсачкі прапануе € 2000 усім, хто пераселіцца да іх

14
Мэр італьянскай вёсачкі прапануе € 2000 усім, хто пераселіцца да іх

Ахвотныя пераехаць атрымаюць яшчэ адзін важны бонус.

Хацелі б пачаць новае жыццё ў новым месцы? А ўявіце сабе ідылічную маленькую вёсачку, размешчаную ў маляўнічым горным раёне італьянскай Лігурыі. Мэр вёскі Барміда абяцае заплаціць 2 тысячы еўраў кожнаму, хто пераедзе туды. Новыя жыхары змогуць здымаць жыллё ўсяго за 12,5 еўраў за тыдзень, піша bigpicture.ru.

Горная вёска Барміда знаходзіцца ў правінцыі Савона на паўночным захадзе Італіі, прыблізна за 80 кіламетраў ад Генуі. Пасяленне размешчанае высока ў гарах, але пры гэтым недалёка ад мора. Таму паветра там вельмі чыстае.

Вёсачка была заснаваная яшчэ ў Сярэднявеччы і можа пахваліцца дзівоснымі відарысамі і старадаўняй архітэктурай.

Аднак сёння гэтае ідылічнае паселішча налічвае ўсяго 394 жыхары і рызыкуе стаць чарговым італьянскім горадам-зданню. Прычына такой дэпапуляцыі – беспрацоўе: многія мясцовыя жыхары з'ехалі з Барміды ў пошуках працы.

Каб прывабіць у Барміду новых жыхароў, мэр камуны Даніэле Гальяна (Daniele Galliano) пастанавіў выплачваць грашовую кампенсацыю ўсім тым, хто надумае перасяліцца да іх. Сваю ініцыятыву ён агучыў на афіцыйнай старонцы ў Facebook. «Калі вы пераедзеце на сталае месца жыхарства ў нашу камуну, мы заплацім вам дзве тысячы еўраў».

Хоць у паселішчы засталося так мала жыхароў, тут ёсць чатыры рэстараны, бібліятэка, пошта, крама, сямейны гатэль, аптэка і лекар, які прыязджае ў Барміду тройчы на тыдзень.

У суседнім мястэчку за 20 кіламетраў ад Барміды знаходзіцца даволі папулярны ў турыстаў рэстаран катэгорыі Мішлен Locanda dell'Angelo.

Акрамя грашовай узнагароды ахвотныя перасяліцца ў Барміду атрымаюць яшчэ адзін важны бонус: магчымасць здымаць добрае жыллё паводле вельмі нізкіх коштаў – ад 50 да 120 еўраў за месяц.

Да прыкладу, адна з прапановаў: арэнда дома з кухняй, ваннай, гасцёўняй, гаражом, каморай, склепам і чатырма спальнямі за нейкіх 50 еўраў за месяц (12,5 еўраў за тыдзень).

Для параўнання: арэнда дома з дзвюма спальнямі ў цэнтры Лондана абыдзецца прыкладна на 3 тысячы фунтаў за тыдзень (3900 даляраў).

Прапановай мэра зацікавіліся дзясяткі людзей: пераехаць у горную вёсачку ўжо хочуць жыхары Даніі, Індыі, Злучаных Штатаў, Вялікай Брытаніі, Вугоршчыны і Інданезіі. Пры гэтым адсутнасць працы іх ані не бянтэжыць. Бо многія могуць працаваць выдалена і таму цікавяцца, ці ёсць у вёсцы высакахуткаснае падключэнне да інтэрнэту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках