24 красавiка 2024, Серада, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары аграгарадка пад Магілёвам запатрабавалі ад уладаў абараніць іх ад «Омск Карбону»

7
Жыхары аграгарадка пад Магілёвам запатрабавалі ад уладаў абараніць іх ад «Омск Карбону»
ФОТА: SVABODA.ORG

В конце декабря жители Вейно увидели на своих подоконниках слой сажи.

Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў, які адным з першых публічна заявіў пра забруджванне сажай аграгарадка Вейна пад Магілёвам, паведаміў пра накіраванне трыццаці подпісаў у розныя інстанцыі ўлады, паведамляе mspring.online.

- Усяго мы сабралі 90 штук, але пакуль накіравалі 30. Цяпер мы масава збіраем подпісы для наступнага звароту, - распавёў актывіст.

З ягоных слоў, вейнянцы падпісаліся пад патрабаваннем правесці экалагічную экспертызу мясцовасці, дзе размясціўся завод вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў».

Акрамя гэтага, жыхары аграгарадка папрасілі ліквідаваць парушэнні ў фільтрацыйных і ачышчальных збудаваннях вытворчасці, а таксама паінфармаваць іх аб экалагічнай сітуацыі ў іх раёне.

Зварот быў накіраваны ў адміністрацыю Лукашэнкі, галоўнаму санітарнаму лекару Магілёва, а таксама «дэпутату» «палаты прадстаўнікоў» Анатолю Хішчэнку.

Сам Бодзілеў упэўнены, што пры пабудове і запуску завода не былі выкананыя элементарныя экалагічныя нормы.

У канцы снежня жыхары Вейна ўбачылі на сваіх падаконнях пласт сажы. Пазней паведамлялася, што завод у першы ж месяц сваёй працы перавысіў нарматыў цвёрдых драбкоў у 40 разоў: 690,17 мг/м³ пры нарматыве ў 17,01 мг/м³. У гэты момант праца завода прыпыненая да вясны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках