Расійскі фрэгат у Балтыйскім моры здзейсніў рызыкоўную правакацыю супраць Даніі і НАТА
2- 15.09.2026, 9:52
Інцыдэнт адбыўся недалёка ад дацкага горада Гедсэр.
У панядзелак, 14 верасня, у Балтыйскім моры расійскі вайсковы фрэгат выпусціў дзве сігнальныя ракеты ў бок шматмэтавага верталёта AS-550 Fennec Ваенна-паветраных сіл Даніі, якая ўваходзіць у НАТА.
Пра гэта паведамілі Узброеныя сілы Даніі (Forsvaret). Паводле звестак Forsvaret, інцыдэнт адбыўся недалёка ад дацкага горада Гедсэр, размешчанага на паўднёвым краі вострава Фальстэр.
Расійскія вайсковыя маракі, што знаходзіліся на фрэгатзе, выпусцілі ў бок дацкага вайсковага верталёта AS-550 дзве сігнальныя ракеты. Адна з іх праляцела ў непасрэднай блізкасці ад верталёта.
На шчасце, гэты інцыдэнт ні да чаго сур'ёзнага не прывёў, хоць расійскі ваенны карабель учыніў дзеянні, што стварылі небяспечную сітуацыю для дацкіх вайскоўцаў падчас выканання планаванага задання ў міжнароднай паветранай прасторы.
Паводле інфармацыі The Intelligent, Міністэрства замежных спраў Даніі выклікала пасла Расіі Уладзіміра Барбіна для падавання афіцыйных тлумачэнняў адносна дзеянняў расійскіх маракоў.
Са свайго боку, міністр абароны Даніі Епэ Бруус назваў інцыдэнт вельмі сур'ёзным. Паводле ягоных слоў, «Расія панізіла межы дапушчальнай рызыкі».