17 лютага 2019, Нядзеля, 22:02
Захаваць «Хартыю»! Стаць нацыяй!
Рубрыкі

З новым годам, таварышы расейцы, з новымі цэнамі!

ФОТА: REUTERS

Інфляцыя ў Расеі ў снежні ўдвая перавысіла леташні ўзровень.

Восень і зіму краіна актыўна рыхтавалася да павышэння ПДВ. Толькі за 4 месяцы ПЕРАД новым годам яна практычна адыграла гэта павышэнне (рост коштаў 1,9% пры росце падатку на 2% да кошту тавараў), паведамляе Telegram-канал СерпомПО.

Усяго за 2018 год інфляцыя склала 4,3% (хоць па месячных звестках яна хутчэй 4,4%, але спішам гэта на недакладнасць акруглення). Інфляцыя перавысіла таргет ЦБ (4%) і ўсе прагнозы ўладаў:

- 6 снежня Мядзведзеў запэўніваў, што інфляцыя не перавысіць 3,5%, - 20 снежня Пуцін абяцаў, што інфляцыя складзе 4,1-4,2%.

І, як звычайна, Расстат «не ловіць» частку інфляцыі. Хоць бы ўжо за кошт «перасорціцы». Напрыклад, цэны на 98-мы бензін падняліся, напэўна, як і было абяцана ўраду на 1,7% - але мы гэтага не даведаемся, бо яго больш няма на некаторых бензакалонках, а замест яго з'явіўся 100-ты па новым кошце... спробы адміністрацыйна стрымаць рост коштаў смехатворныя. Новыя падаткі штурхаюць цэны ўверх.

З новым годам, таварышы, з новымі цэнамі! Даходаў вам!