26 красавiка 2024, Пятніца, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у цэнтры Парыжу: ёсць параненыя

4
Выбух у цэнтры Парыжу: ёсць параненыя
ФОТА: REUTERS

У булачнай, размешчанай у цэнтры Парыжа, прагучаў выбух, некалькі чалавек атрымалі раненні.

Паводле звестак мясцовай паліцыі, здарэнне адбылося на вуліцы Трэвіз у 9- й акрузе французскай сталіцы. Праваахоўныя органы пакуль зыходзяць з таго, што яго прычынай была ўцечка газу, паведамляе dw.com.

Адразу пасля выбуху ў будынку ўспыхнуў агонь. Да месца здарэння прыбылі пажарныя і паліцэйскія. У доме і найбліжэйшых будынках выбуховай хваляй выбітыя шыбы.

Некалькімі гадзінамі раней французскія сілы бяспекі былі прыведзеныя ў стан павышанай гатоўнасці ў сувязі з чарговай дэманстрацыяй руху «Жоўтыя камізэлькі», запланаванай на 12 студзеня паводле інфармацыі агенцтва dpa, бяспеку падчас гэтай акцыі будуць забяспечваць 5000 служачых паліцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках