25 красавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «спіс дармаедаў» вярнулі менскіх мужчын з дзецьмі да 7 гадоў

23
У «спіс дармаедаў» вярнулі менскіх мужчын з дзецьмі да 7 гадоў

«Дармаедскія камісіі» наважылі незаконна пашырыць сваю абсурдную базу.

Пастаянная камісія «каардынацыі працы ў садзейнічанні занятасці» Першамайскага раёна Менска распавяла пра працу над базай «дармаедаў», піша БелТА.

Са спісу тых, хто плаціць за камунальныя паслугі згодна з «эканамічна абгрунтаваным» тарыфам (некаторыя з якіх вышэйшыя у 5 разоў за звычайныя), наважылі не выключаць адну катэгорыю грамадзян.

Як піша БелТА, камісія выявіла 170 жанчын і 188 мужчын, якія маюць дзяцей да 7 гадоў і якія аплачваюць камунальныя паслугі. «Пасля невялікай дыскусіі» мужчын наважылі не выключаць са спісу, а «правесці работу па аказанні садзейнічання занятасці». Гэта патлумачылі тым, што «ў аўтаматычным рэжыме немагчыма ўсталяваць, ці самастойна яны выхоўваюць дзяцей без іх маці».

Як адзначае «Радыё Свабода», гэта супярэчыць пастанове савета міністраў, прынятай 31 сакавіка 2018 года. У пункце 3, дзе пералічваюцца грамадзяне, якія ўважаюцца занятымі ў эканоміцы, ёсць такі падпункт:

«Занятымі ў эканоміцы ўважаюцца грамадзяне, якія з'яўляюцца маці (мачахай) або бацькам (айчымам), усынавiцелем (удачарыцелем), апекуном (папячыцелем) і якія выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 7 гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, трох і больш непаўналетніх дзяцей».

Да пункта дадаецца нават удакладненне: не ўлічваюцца толькі дзеці, у дачыненні да якіх бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем'ях ці дзіцячых дамах.

Пазней пастанова Саўміна ад 8 снежня 2018 года ўносіць некаторыя карэктывы. Удакладняецца ў тым ліку тое, што пры фармаванні або актуалізацыі «базы дармаедаў» звесткі пра дзяцей да 7 гадоў уносяцца і тады, калі дзіця дасягнула 7-гадовага ўзросту ў паўгоддзі, за якое фармуецца база.

Гэта значыць, што звесткі пра людзей з дзецьмі да 7 гадоў могуць апынуцца ў «базе дармаедаў», але тады адказным за базу трэба пазначаць гэтую акалічнасць, бо такія людзі ўважаюцца занятымі ў эканоміцы - «недармаедамі». Гэта значыць, што адносна іх не трэба «праводзіць работу па аказанні садзейнічання занятасці» і нават абзвоньваць іх з пытаннямі аб занятасці, з іх нельга спаганяць павышаную «камуналку».

Ніводная пастанова не робіць дыскрымінацыі па прыкмеце полу ў дачыненні да бацькоў у пытанні аднясення да «дармаедаў», таксама няма ніякіх удакладненняў пра выхаванне дзяцей адным з бацькоў або абодвума.

Відавочна, сакавіцкая пастанова аб парадку «залічэння ў дармаеды» і пазнейшыя пастановы не даюць права «дармаедскім камісіям» пашыраць катэгорыі «не занятых у эканоміцы», - калі толькі адваротнае не пазначанае ў адным з пунктаў «для службовага карыстання».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках