9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мерц рэзка выказаўся пра Шрёдэра

3
Мерц рэзка выказаўся пра Шрёдэра
Фрыдрых Мерц
Фота: Getty Images

Былы канцлер Германіі прыляцеў да Пуціна на дзень нараджэння.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц абураны тым, што былы кіраўнік нямецкага ўрада Герхард Шрёдэр наведаў святкаванне дня нараджэння Пуціна. У Берліне лічаць такі жэст непрымальным на фоне расійскай вайны супраць Украіны, паведамляе Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Прадстаўнік урада заявіў, што Мерц «глыбока абураны» паездкай экс-канцлера. Паводле яго слоў, адказнасць за вайну ляжыць на расійскім прэзідэнце, таму ўдзел Шрёдэра ў святкаванні выглядае «амаральным».

Крытыка прагучала і ўнутры Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ), да якой належыць Шрёдэр. Сузстаршыня партыі, міністр фінансаў Ларс Клінгбайль назваў ягоны візіт «цалкам непрымальным». Сам былы канцлер і ягоная жонка на запыты журналістаў не адказалі.

Шрёдэр даўно падвяргаецца крытыцы з-за цесных сувязяў з расійскім энергетычным бізнесам. Пасля сыходу з пасады канцлера ён узначальваў камітэт акцыянераў Nord Stream і займаў кіраўнічыя пасады ў «Раснафце». На мінулым тыдні ён таксама ўвайшоў у савет дырэктараў сеткі гіпермаркетаў Hyperglobus.

Раней Пуцін называў Шрёдэра пераважным суразмоўцам для абмеркавання еўрапейскай бяспекі. Аднак гэтую ідэю адхілілі і Еўрасаюз, і ўрад Мерца.

Візіт былога канцлера на свята Пуціна зноў абвастрыў спрэчку пра яго шматгадовыя адносіны з Масквой. Для цяперашняга нямецкага кіраўніцтва такая блізкасць да Пуціна асабліва непрымальная, пакуль Расія вядзе вайну супраць Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲