26 сакавiка 2019, aўторак, 22:30
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

У Менску каля Ваеннай акадэміі фура збіла курсанта

27
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА СЛЕДЧАГА КАМІТЭТА

Ад атрыманых траўмаў 19-гадовы хлопец памёр у машыне хуткай дапамогі.

У сталіцы каля Ваеннай акадэміі, у раёне 9-га кіламетра трасы М2, пад коламі грузавіка загінуў курсант. Пра гэта tut.by распавялі чытачы.

ДТЗ адбылося а 12.50, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

«26-гадовы кіроўца, кіруючы седлавым цягачом МАN TGA і рухаючыся па праспекце Незалежнасці ў Менску, учыніў наезд на пешахода, які перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам», - распавялі ў ведамстве.

Ад атрыманых траўмаў 19-гадовы хлопец памёр у машыне хуткай дапамогі. Праведзены агляд месца здарэння, прызначаныя аўтатэхнічная і судова-медыцынская экспэртызы.

У дачыненні да кіроўцы распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека).