20 сакавiка 2019, Серада, 7:01
Выклік для кожнага
Рубрыкі

Больш за палову паўнавартасна дэмакратычных краін свету знаходзіцца ў ЕЗ

«Найвышэйшы бал» у дэмакратычнасці атрымала Швэцыя.

З 20 так званых «паўнавартасных дэмакратый» свету 11 - гэта краіны Еўразвязу, паводле звестак даследавання The Democracy Index. Гэты рэйтынг з 2006 года штогод складаецца агенцтвам Economist Intelligence Unit, што ўваходзяць у склад групы The Economist, піша «Европульс».

«Найвышэйшы бал» у дэмакратычнасці атрымала Швэцыя, якая заняла 3-е месца ў свеце, а таксама Данія, Ірландыя, Фінляндыя, Нідэрланды, Люксембург, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Аўстрыя, Мальта і Гішпанія, якія ўвайшлі ў першую дваццатку. А самай дэмакратычнай краінай у свеце выявілася Нарвегія.

У 2018 годзе разглядаліся 167 краін. Расея заняла 144-е месца, страціўшы 9 пазіцый у параўнанні з мінулым годам (яе аднеслі да аўтарытарных рэжымаў).

У рэйтынгу вызначаныя 4 групы краін - «паўнавартасныя дэмакратыі», «частковыя дэмакратыі», «гібрыдныя рэжымы» і «аўтарытарныя рэжымы». Краіны ацэньваюцца паводле 60 паказчыкаў, згрупаваных у пяць катэгорый: плюралізм, грамадзянскія свабоды, дзейнасць урада, палітычная ангажаванасць насельніцтва і палітычная культура.

Як паведамляў сайт Сharter97.org, Беларусь у рэйтынгу The Economist заняла 137-е месца.