26 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарвэгіі затрымалі расейца, які планаваў тэракт

6
У Нарвэгіі затрымалі расейца, які планаваў тэракт
АРХІЎНЫЯ ФОТА

Грамадзянін РФ напаў у цэнтры Осла з нажом на жанчыну.

У сталіцы Нарвэгіі Осле паліцыя затрымала грамадзяніна Расеі, які ў цэнтры места напаў з нажом на жанчыну. Пацярпелая знаходзіцца ў крытычным стане, перадае «Радыё Свабода».

Расеец пры гэтым заявіў, што планаваў учыніць тэракт і хацеў забіць як мага больш людзей. Мясцовыя СМІ са спасылкай на кіраўніка службы бяспекі Нарвэгіі Бэнэдыкта Бёрнлана паведамляюць, што затрыманы - мусульманін.

Паводле паліцыі, 20-гадовы ўраджэнец Башкірыі прыбыў у Нарвэгію праз Швэцыю 17 студзеня. Следства мяркуе, што сваю ахвяру ён абраў выпадкова. Ён напаў на жанчыну ў чарзе да касы харчовай крамы, выцяўшы яе нажом у спіну. Паліцыя не мяркуе, што расеец меў супольнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках