26 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія павінна правесці еўрапейскія выбары, калі да 2 ліпеня не будзе Brexit

Брытанія павінна правесці еўрапейскія выбары, калі да 2 ліпеня не будзе Brexit
АРХІЎНАЕ ФОТА

Вялікабрытанія павінна пакінуць ЕЗ апоўначы 29 сакавіка, але брытанскі парламент адхіліў пагадненне аб Brexit.

Грамадзянам Вялікабрытаніі неабходна будзе выбраць сваіх прадстаўнікоў у наступным Еўрапейскім парламенце, калі краіна будзе заставацца ў ЕЗ пасля першага пасяджэння новай асамблеі 2 ліпеня.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар камісіі Маргарытціс Схінас, паведамляе eurointegration.com са спасылкай на Reuters.

«Мы... як захавальнікі дамоваў ЕЗ, прапануем з асцярогай ставіцца да любой здагадкі, што права грамадзян ЕЗ галасаваць на выбарах у Еўрапарламент у адпаведнасці з прыдатнымі правіламі можа быць пастаўленая пад сумненне», - сказаў Схінас.

Вялікабрытанія павінна пакінуць ЕЗ апоўначы 29 сакавіка, але брытанскі парламент адхіліў пагадненне аб выхадзе прэм'ер-міністаркі Тэрэзы Мэй, складзенае з ЕЗ. Растуць чаканні, што Лондану спатрэбіцца больш часу для ўзгаднення ўласнай пазіцыі па ўмовах свайго выхаду.

Перспектыва падаўжэння справакавала дэбаты аб тым, ці трэба Брытаніі ўдзельнічаць у еўрапейскіх парламенцкіх выбарах у траўні, каб пазбегнуць юрыдычных праблем для працы інстытуцыі, калі Брытанія не будзе прадстаўленая, хаця фармальна ўсё яшчэ будзе заставацца сябрам ЕЗ.

«У нас ёсць юрыдычна складзены Еўрапейскі парламент, які патрабуе наўпрост абіраных сяброў ад усіх краін не пазней першага дня новага тэрміну паўнамоцтваў новага парламента, які гэтым разам будзе 2 ліпеня», - дадаў Схінас.

Але ў юрыдычных службаў самага Еўрапарламента іншае меркаванне. У юрыдычным заключэнні ад 2017 года юрысты заявілі, што Брытаніі не давядзецца выбіраць сваіх прадстаўнікоў, нават калі яна ўсё яшчэ будзе заставацца сябрам ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках