26 красавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Герасіменя: Мы зусім дакладна не збіраемся гнаць сюды расейскі кантэнт навін

14
Аляксандра Герасіменя: Мы зусім дакладна не збіраемся гнаць сюды расейскі кантэнт навін
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Плыўчыха ўсё яшчэ спадзяецца запусціць уласную радыёстанцыю «Спорт FM».

- Мы з самага пачатку не хавалі імёны заснавальнікаў, інвестараў, гатовых укладваць сродкі ў наш праект, а таксама тое, што акрамя «Спорт FM» на беларускі рынак прыйдуць яшчэ некалькі радыёстанцый. Гэта радыёстанцыі-донары. Мы на свой праект не просім грошай у дзяржавы, і нам трэба яго неяк акупляць. Улічваючы, што «Спорт FM» вузкаспецыялізаваная радыёстанцыя, яна не будзе прыносіць велізарнага прыбытку. Гэта хутчэй сацыяльны праект, які патрабуе падтрымкі з боку. Таму неабходныя станцыі-донары, якія падтрымліваюць наш праект. Мы зусім дакладна не збіраемся гнаць сюды расейскі кантэнт навін, мы планавалі браць толькі музыку з «Еўропы +», і то не больш за 25 працэнтаў.

- У вас не знікла натхненне займацца гэтым праектам?

- Энтузіязм ёсць, і праект, нягледзячы ні на што, хацелася б рэалізаваць. Але ўсё залежыць не толькі ад мяне. Будзем абмяркоўваць, што рабіць далей. Тым больш мы і офіс арандуем, і людзі ў нас працуюць. Спадзяюся, пра наш праект даведаецца кіраўнік дзяржавы і ўсё-такі ўхваліць яго.

- Ваз называюць стоенымі лабістамі расейскага алігархічнага бізнэсу.

- Мы ўсе даўно ведаем адзін аднаго. Мы лабіруем толькі інтарэсы нашай краіны, - сказала Герасіменя ў інтэрв'ю «Народнай Волі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках