19 верасня 2019, Чацвер, 3:51
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Тры беларускія стартапы перамаглі ў прэстыжным амерыканскім конкурсе

1
Тры беларускія стартапы перамаглі ў прэстыжным амерыканскім конкурсе
ФОТА: SETAPP

Перамога дасталася беларусам у некалькіх намінацыях.

У штогадовым выніковым конкурсе вядомай платформы Product Hunt - Golden Kitty Awards - узнагароды здыбылі тры беларускія стартапы.

У катэгорыі «Дапоўненая рэальнасць» першае месца заняў дадатак Wanna Nails. Ён дазваляе высветліць, як вашы пазногці будуць глядзецца з тым ці іншым манікюрам, выкарыстоўваючы камеру смартфона і AR-тэхналогіі, піша tut.by.

У намінацыі «Здароўе і фітнэс» лідзіруючая пазіцыя дасталася дадаткам для Apple Watch ад праекту RocketBody. Ён паведамляе, калі лепш за ўсё пачаць трэніроўку, і ўмее задзейнічаць ЭКГ-датчык ў апошняй версіі «разумных» гадзіннікаў ад Apple.

Праект OneSoil перамог у раздзеле «Штучны інтэлект і машыннае навучанне». У кампаніі стварылі інтэрактыўную мапу ЕЗ і ЗША, якая дазваляе фермерам атрымліваць сельскагаспадарчую інфармацыю і больш эфектыўна збіраць ураджай на аснове звестак ІІ.

Стваральнікі Wanna Nails і OneSoil уваходзяць у групу інвестыцыйнай кампаніі Bulba Ventures, якая была створаная ў сакавіку 2018 года Юрыем Мельнічакам (заснавальнік MAPS.ME і AIMATTER) і Андрэем Аўсіевічам (былы топ-менэджар кампаній «Атлант-М» і «Трайпл»).