12 жнiўня 2020, Серада, 4:36
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Улады ўстанавілі план «дармаедаў»

45
«Баста»: Улады ўстанавілі план «дармаедаў»

У залежнасці ад тэрыторыі і населенага пункта - ад 5% да 8% дарослага насельніцтва.

Гэты дакумент даслалі з Оршы, піша Telegram-канал «Баста!». Падпісаны намеснікам старшыні райвыканкама Селіванавым. Дакумент разаслалі па ўсіх таварыствах уласнікаў і жыллёвых кааператываў яшчэ ў канцы снежня. Запатрабавалі падаць усе звесткі аб грамадзянах, зарэгістраваных у жылых памяшканнях з падрабязнай інфармацыяй пра іх. Цікава, што гэта адбылося ўжо пасля ўводу ў дзеянне «дармаедскай» базы звестак. Для чаго ж уладам спатрэбілася дадаткова тэрмінова збіраць новыя звесткі?

Адказ быў просты. Як пазней паведамілі нашы крыніцы ў Аршанскім райвыканкаме, паводле колькасці «дармаедаў», высвятляецца, ва ўладаў таксама ёсць план. У залежнасці ад тэрыторыі і населенага пункта - ад 5% да 8% дарослага насельніцтва. Прааналізаваўшы базу звестак, у Менску выявілі, што некаторыя раёны да патрэбнай лічбы не дацягваюць і ў тэрміновым парадку патрабуюць выправіць «недахоп». Ну а аб падвышанай увазе да Аршанскага раёну мы ўжо пісалі раней. Калі «вертыкальшчыкі» не справяцца з пастаўленай задачай - ім пагражаюць новыя візіты менскага начальства з наступнымі «арганізацыйнымі высновамі».

Крайнімі, як заўсёды, будуць не службоўцы-трывальцы, а простыя людзі. А, можа быць, і не. Трыванне ў беларусаў апошнім часам, як паказваюць падзеі 2017 года, ужо не самая моцная рыса.