26 красавiка 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку пажару на суднах у Керчанскай пратоцы

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку пажару на суднах у Керчанскай пратоцы
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Усяго ў экіпажы двух суднаў уваходзіла блізу 30 маракоў.

У выніку пажару, што адбыўся на двух суднах у Керчанскай пратоцы, загінулі дзесяць чалавек.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Интерфакс» са спасылкай на прэс-службу Федэральнага агенцтва марскога і рачнога транспарту.

Паводле звестак агенцтва, выратаваны 14 чалавек. Усяго ў экіпажы двух суднаў, паводле папярэдняй інфармацыі, уваходзіла блізу 30 маракоў - грамадзяне Турцыі і Індыі.

Пажар адбыўся на борце танкераў «Кандзі» і «Маэстра», якія ходзяць пад сцягам Танзаніі. Яны знаходзіліся ў нейтральных водах.

У Федэральным агенцтве марскога і рачнога транспарту распавялі, што на адным з суднаў адбыўся выбух, калі паміж імі ішла перавалка паліва. Затым пажар перакінуўся на іншы танкер. Каб выратавацца, маракі скакалі за борт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках