27 красавiка 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Светлагорскі завод скідае адкіды ў Бярэзіну

8
Відэафакт: Светлагорскі завод скідае адкіды ў Бярэзіну
Фота: «Радыё Свабода»

Шкоднае прадпрыемства забруджвае навакольнае асяроддзе.

Жыхары Светлагорска 19 студзеня заўважылі, як з трубы цэлюлозна-кардоннага камбіната ў раку Бярэзіну цячэ незразумелая вадкасць і пена. З гэтай нагоды мясцовая жыхарка Алена Маслюкова звярнулася ў раённую ўправ уМНС, а таксама ў міліцыю.

Супрацоўнікі МНС скід зафіксавалі. Алена Маслюкова зняла працэс скіду вадкасці на відэа.

Што скідалі ў Бярэзіну?

На відэа бачна, як у ліўневую каналізацыю, якая звязаная з ракой Бярэзіна, льецца цёмная вадкасць з брудна-жоўтай пенай. Алена Маслюкова распавяла «Свабодзе», што гэта адбылося студзеня пад 14 гадзін. Вакол стаяў смурод.

Пакуль Алена Маслюкова не атрымала адказу ні ад МНС, ні ад кіраўніцтва завода, што канкрэтна скідвалі ў ваду і наколькі гэта шкодна для прыроды.

Як распавёў журналістам намеснік генеральнага дырэктара ідэалогіі Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната Сяргей Гарбачоў, гэта быў планавы скід, які «не пагражае прыродзе».

«Перыядычныя скіды прадугледжаны, гэта ж тэхналагічная труба, туды ўсё ідзе пасля ачысткі. А чорнае яно, бо вада ў рацэ чорная. Гэта прадугледжана ў праекце, які ўзгоднены ўсімі экалагічнымі службамі. Гэта быў планавы скід. Не тое, што там нешта страшнае скідаюць. У такіх месцах шмат рыбы, рыба з задавальненнем есць і не плавае дагары брухам», - кажа Сяргей Гарбачоў.

Чаму смярдзіць завод?

Намеснік гендырэктара прызнае, што вытворчасць завода таксама выклікае смурод, але небяспекі ў гэтым, запэўнівае ён, няма.

«Канцэнтрацыі ў паветры далёкія ад гранічна дапушчальных у меншы бок. Але, на жаль, гэты газ настолькі смярдзючы, што мы яго адчуваем, калі там дзве малекулы на кубічны метр. У такой канцэнтрацыі няма небяспекі для людзей. Але ён прыносіць вялікія нязручнасці. Тыя, хто не трываюць, гатовыя са скуры выскачыць. У іх і кроў ідзе, і рукі гараць, і вочы на лоб лезуць. Але іх чатыры чалавекі. У другіх нічога на лоб не лезе, яны з разуменнем ставяцца», - сказаў Сяргей Гарбачоў.

У эколагаў да заводу пад Светлагорскам, які ў народзе празвалі «смярдзючым» за характэрны пах вакол, шмат пытанняў. Праект праходзіў дадатковую экспэртызу ў Мінпрыроды, дзе пацвердзілі, што смуроду вакол быць не павінна.

«Нашы кітайскія партнёры ўсё тут кінулі»

Меркавалася, што новы завод забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку і будзе вырабляць беленую цэлюлозу на экспарт. Першапачаткова праект ацэньваўся на 700 мільёнаў даляраў. Амаль усе грошы атрыманы з кітайскага крэдыту. Будаўнікі таксама кітайцы - кампанія САМСE.

У лістападзе 2018 гады завод спыняўся, Сяргей Гарбачоў кажа, што гэта было звязана з кітайскімі інвестарамі. Цяпер на заводзе ідуць працы пробнага выпуску прадукцыі. Кітайскія інвестары далі на пабудову завода крэдыт на 800 мільёнаў даляраў.

«Нашы кітайскія партнёры ўсё кінулі тут. Мы вымушаныя былі сваю ахову выставіць. Потым мы ўсе звялі разам і ўзнавілі пробныя працы. Гэта каб ліквідаваць усе парушэнні, якія нам выпісалі», - кажа Сяргей Гарбачоў.

Сваю незадаволенасць гэтым праектам выказваў Лукашэнка. Яшчэ ў мінулым годзе ў красавіку ён заяўляў, што «завод спыніўся праз месяц пасля яго запуску».

Нагадаем, жыхары Светлагорска ўжо доўгі час вядуць барацьбу супраць завода беленай цэлюлозы. 15 верасня ў горадзе прайшла акцыя, на якую выйшла больш за 150 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках