26 красавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі разбіўся бамбавік Ту-22М3

У Расеі разбіўся бамбавік Ту-22М3
АРХІЎНЫЯ ФОТА ТАСС

Паводле папярэдніх звестак, загінулі два чалавекі.

Бамбавік Ту-22М3 пацярпеў катастрофу падчас пасадкі на вайсковы аэрадром у Мурманскай вобласці. Пра гэта паведаміла ТАСС у аўторак крыніца ў вайсковых структурах.

"Бамбавік Ту-22М3 пацярпеў катастрофу падчас пасадкі на аэрадроме палка далёкай авіяцыі ў Аленегорску (Мурманская вобласць). Авіяцыйнае здарэнне адбылося пад 13:40 маскоўскага часу", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле ягоных слоў, з чатырох чалавек экіпажа пацярпелага аварыю Ту-22М3, паводле папярэдніх звестак, выжылі камандзір і штурман.

"Паводле папярэдняй інфармацыі, камандзір і штурман засталіся жывыя", - сказаў суразмоўца агенцтва. Экіпаж самалёта складаецца з чатырох чалавек - камандзір, памочнік камандзіра, штурман і аператар, нагадала крыніца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках