26 красавiка 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Мы выходзім на траекторыю затухання

Эканаміст: Мы выходзім на траекторыю затухання
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Якіх сюрпрызаў чакаць ад беларускай эканомікі ў 2019 годзе.

У каментары tut.by эканаміст Сяргей Чалы даў не вельмі аптымістычны прагноз да канца года, у сувязі з тым, што «замежныя рызыкі працуюць у бок паніжэння тэмпаў нашага эканамічнага росту, чым будуць спрыяць пазітыўным сюрпрызам»:

- Усе гэтыя тэндэнцыі, якія з'явіліся ў нас у другой палове 2018 года: запаволенне аднаўленчага росту, кошт нафты, пагаршэнне коштавай кан'юнктуры тавараў нашага экспарту, рост імпарту, абумоўлены стымуляваннем унутранага попыту - праз гэтага мы выходзім на згасальную траекторыю росту.

З ягоных слоў, пасля крызісу 2014-2015 года, калі цалкам памянялася макраэканамічная сітуацыя, у Беларусі адбылося нейкае перабалансаванне бізнэс-мадэляў:

- Галоўным чынам, яна выявілася ў прыватным сектары. Гэта было крыніцай аднаўленчага росту, які пачаўся з чацвёртага квартала 2016 года - і прадаўжаўся прыкладна да трэцяга квартала 2018 года. Цяпер адбываецца інэрцыйная рэч: мы асуджаныя на тое, што тэмпы эканамічнага росту будуць паступова запавольвацца.

На думку эканаміста, не выклікае аптымізму і замежнаэканамічная кан'юнктура - бо «ёсць высокі шанец запаволення сусветнага эканамічнага росту».

- Замежныя рызыкі працуюць у бок паніжэння тэмпаў нашага эканамічнага росту... Трэба рыхтавацца да таго, што тыя 4% эканамічнага росту, патрэбныя нам, не атрымаем. Тэмпы росту будуць ніжэйшыя, чым летась. Я думаю, што 1,5-2% - гэта хутчэй аптымістычны прагноз. А сюрпрызы могуць быць, хутчэй, у бок пагаршэння, чым паляпшэння, - рэзюмуе Сяргей Чалы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках