26 красавiка 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качагарам з Вілейкі плацяць $61

16
Качагарам з Вілейкі плацяць $61

Як вам такое існаванне?

«Мы, падпісанты заявы, працуем качагарамі ў Лепельскім райпа Віцебскай вобласці і атрымліваем заробак у суме 150 рублёў без вылікаў, а нета маем па 129 рублёў. Таксама нам выдаюць мыла і пальчаткі - норма на месяц 400 грамаў мыла і 1 пара пальчатак на 2 месяцы. Хто ўстанаўлівае гэтую норму? У нас праца не з чыстых, праць трэба часта. І вось з нашага мізэрнага заробку трэба набываць пральны парашок і пальчаткі, бо яны хутка рвуцца.

Мы хадзілі скардзіцца і прасіць павышэння заробку не адзін сезон. Многія з нас працуюць ужо па 10-12 гадоў. Але нам адказвае наш старшыня, што ва ўсіх качагараў Віцебскай вобласці такі заробак, і калі не падабаецца, на ваша месца знойдуцца іншыя. Аформленыя мы на працу на падставе дамовы найму, а не на падставе працоўнай дамовы. Мы мяркуем, што гэта парушэнне закона. Для каго тады прымаюцца законы, калі яны не датычацца простых працоўных?» - напісалі ў рэдакцыю «Свободных новостей» працоўныя з Вілейкі.

У тэлефоннай размове з аўтарам ліста журналістам удалося высветліць, што беспрацоўных і пенсіянераў райпа наймае на некалькі месяцаў, на час ацяпляльнага сезона на падставе дамовы найму. Людзі працуюць качагарамі, гандлёвыя ўстановы і ўстановы грамадскага харчавання ў Лепелі ацяпляюцца катламі, якія працуюць на дрывах і брыкеце.

Праца ажыццяўляецца паводле зменнага графіку: напрыклад, калі крама ці кавярня адкрываецца а дзявятай гадзіне раніцы, трэба выйсці на працу а шостай, каб паспець нагрэць памяшканне. Цягам працоўнага дня нельга адлучацца з працоўнага месца, бо неабходна сачыць за ціскам у ацяпляльным катле. У розных установах працуюць па 2-3 качагары, змяняючы адзін аднаго. У кавярнях змена да апошняга наведвальніка.

Cуразмоўніца акрамя заробку качагара атрымлівае пенсію ў суме 220 рублёў. З заробкам выходзіць 349 рублёў на месяц, з якіх неабходна аплаціць камунальныя аплаты. Як вам такое існаванне?

Дарэчы, цуда-пальчаткі - 1 пара на 2 месяцы - самыя танныя, па рублю, з крапінкамі ПВХ на працоўнай паверхні. Раней быў швейны цэх, у якім выраблялі рабочыя рукавіцы. Але цяпер цэха няма і рукавіц таксама.

Акрамя ліста ў газету, 27 качагараў з Лепеля накіравалі зварот у aдміністрацыю Лукашэнкі і цяпер чакаюць адказу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках