26 красавiка 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе «Белджы» прымушаюць працаваць звышнарматыўна і па выходных

21
На заводзе «Белджы» прымушаюць працаваць звышнарматыўна і па выходных
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Заробкі на прадпрыемстве такія, што працаваць добраахвотна ніхто не хоча.

На барысаўскім «Белджы» прымушаюць працаваць звышнарматыўна і па выходных. Адпаведны загад падпісаны в.а. гендырэктара Генадзем Свідзерскім. Фота апублікаванае ў барысаўскіх сацсетках, піша тэлеграм-канал «Баста».

«Абавязаць работнікаў «Белджы» да 31 снежня 2019 пры вытворчай неабходнасці ў абавязковым парадку прыступаць да працы ў звышнарматыўны час і выходныя дні без абмежавання колькасці звышнарматыўных гадзін і працы ў выходныя дні і без папярэдняга ўзгаднення з работнікам», - гаворыцца ў дакуменце.

На першы погляд, не такая ўжо і дрэнная навіна - не кожнае прадпрыемства можа пахваліцца наяўнасцю збыту і працы. Большасць, наадварот, прымусова супрацоўнікаў у вымушаныя адпачынкі адпраўляе. У чым сакрэт «Белджы», акрамя таго, што іх аўтамабілі сілком навязваюць усім дзяржаўным арганізацыям і ўстановам?

Два націскі маніпулятарам - і ўсё сакрэты прадпрыемства на далоні.

Першы: заробкі на «Белджы» такія, што працаваць ахвотных проста не знайсці, а тыя, хто ёсць, доўга не затрымліваюцца. Глядзіце на скрыншот уверсе, якія вакансіі прапануюцца і колькі там можна зарабіць кваліфікаванаму спецыялісту. Даводзіцца прымушаць жыліцца за шэлегі тых, хто застаўся. Дарэчы, як нам распавёў адзін з былых працаўнікоў, такі заробак, якая пазначаны ў аб'яве, у найлепшым выпадку, будзе выплачвацца пасля пяці месяцаў працы. А да гэтага - выпрабавальны тэрмін з удвая меншым тарыфам.

Другі: жахлівыя варункі працы. Пра іх можна меркаваць з водгукаў, якія пакідаюць былыя супрацоўнікі «Белджы». Скрыншоты падаем, вось найбольш красамоўныя вытрымкі: «некампетэнтнае кіраўніцтва», «кар'еру не зробіш», «праца нялёгкая - увесь час на нагах», «тарыф мізэрны», «добры заробак - толькі ў кітайцаў, а мы рабы».

Працаваць звышнарматыўна, без выходных за $100 - гэта нават для рабоў перабор. Ці надоўга хопіць рывання супрацоўнікаў «Белджы»?

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках