26 красавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзнялі кошт электрычнасці

31
У Беларусі ўзнялі кошт электрычнасці

З 1 студзеня тарыф на электрычнасць складае 0,1746 рубля.

У Беларусі адмовіліся ад дыферэнцыяцыі тарыфаў на электраэнэргію ў залежнасці ад аб'ёму спажывання.

Гэта адбылося з 1 студзеня 2019 года, пра што паведамляецца ў пастанове ўрада, якая была апублікаваная на Нацыянальным прававым партале ў суботу, 5 студзеня.

З гэтага часу не важна, колькі грамадзянін спажыў электрычнасці - 150 кілават-гадзіну ці болей - плата будзе налічвацца паводле адзінага тарыфу. Згодна з пастановай, з 1 студзеня тарыф на электрычнасць складае 0,1746 рубля.

Плаціць давядзецца больш і ўладальнікам кватэр з газавай плітой і тым, хто карыстаецца электрычнай. Для першых электраэнэргія падаражэла на 3 капейкі, для другіх - на 2,5 капейкі.

Раней жыхары кватэры з газавай плітой плацілі да 150 кВт•г паводле субсідаванага тарыфу (0,1433 рубля за 1 кВт•г), а ўсё, што спажылі звыш, - паводле падвышанага тарыфу (0,1841 рубля). Тарыфы для жылля з электраплітой складалі 0,1218 рубля (калі ўкладваліся ў ліміт да 250 кВт•г), 0,1583 рубля (больш як 250, але менш 400 кВт•г) і 0,1841 рубля (пры перавышэнні 400 кВт•г). Цяпер - 0,1484 рубля за 1 кВт•г.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках